шаны. 2. Загадваць. Да усе той сестре пріказвае — гледзі, сестро! Бярэжцы. ПРЫКАЗКА ж. Прыказка. Прыказка колісня: Ілья наробіць гнілья. Старажоўцы. Прымаўка. Здаліса на прыказкі: нехай гледзіць, шоб не порэзалі шкуру на прыўязкі. Старажоўцы. Прыгаворка. Маруся на прыказкі здатней за мацер: вона будзе говорыць і не засмеіцца. Старажоўцы. ПРЫКАНАВОК м. Бакавая канава. Яна ў канаве, а ты ў прыканаўку будзеш косіць. Бярэжцы. О, я бачыла на прыканаўку, шчо зробіў бобер! Хачэнь. ПРЫКІДАНЫ дзеепрым. Прыкіданы, прыкрыты. Мелко прыкіданые картоплі рано узойдуць да жоўцёюць ужэ. Дварэц. ПРЫКІДАЦЦА незак. 1. Прыкідацца, прыставаць. Прыкідаецца к ліцу абу-шчо. Хачэнь. 2. Ставіцца з прыхільнасцю, хінуцца. Людзі к Вам прыкідаюцца, то добрэ. Луткі. Як жыве хорошо ж жонкою, то і дзецям прыкідаецца. Сямігосцічы. ПРЫКІДАЦЬ зак. Прыкапаць. Яму землею прыкідалі. Старажоўцы. ПРЫКІДЛІВУ прым. Прыветлівы. Вона така ветлая дзеўчына, така прыкідліва. М. Малешава. ПРЫКІДНЫ прым. Тое ж. Прыкідна, лоўка жонка. Хачэнь. ПРЫКІНУЦЦА зак. 1. Прыкінуцца (пра штосьці нядобрае). Страшно, шчоб шо не прыкінулос. Сямігосцічы. 2 перан. Прывязацца, прыхіліцца. Да ты б, дочко, до Івана прыкінулас, хорошi вон хлопец. Пагост. ПРЫКІПЕЦЬ зак. экспр. Прыкіпець, прыстаць. Села й прыкіпела. Хачэнь. ПРЫКЛАД м. Казёл на вільчыку. Прыклады на вільчыку ложаем, шчоб солома не злятала. Дварэц. ПРЫКЛАДАЦЬ незак. Прыкладваць. Глухў проківу прыкладалі к ране. Любавічы. ПРЫКЛАДЗІНА ж. Казёл на вільчыку. З тоўстых жэрдзін робяць прыкладзіны: прокруцяць цэнтрыком і ўб'юць колочка у дзірочку. Верасніца. ПРЫКЛАДНІК м. Тое ж. Прыкладнікі погнілі на вільчыку. Луткі. ПРЫКЛАСЦІ зак. Дадаць, прыдумаць. У глухого не прыпадзе: не прычуе, то прыкладзе (прымаўка). Бярэжцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁