ПРЫВЕЗЦІ зак. Прывезці. Ужэ прыехаў у госці і прыўёз госцінца сестры. Верасніца. Дай волы прывезці дроў! Бярэжцы.
ПРЫВЕРНЯЦЬ незак. Прывальваць. Прысцілаў сошнік землю, прыверняў на одну сторону. В. Малешава.
ПРЫВЕРОВАЦЬ зак. экспр. Прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць. Чо ты прыверовала к этой місі?! Верасніца.
ПРЫВЕРШВАЦЬ незак. Вяршыць (стог, капу). Сямігосцічы.
ПРЫВЕС м. Прыбаўленне ў масе. Важыла целят? Трохі е прывесу? Бярэжцы.
ПРЫВЕСЦІ зак. 1. Прывесці. Шустра була корова, здоровенна, ледзь прывелі. М. Малешава. 2. Нарадзіць. Я одзінаццаць штук дзецей прывела. В. Малешава. Козы по дзве козеняці прывелі. Запясочча.
ПРЫВІВАНКА ж. Дзве ручайкі пражы на адным верацяне. Мачуль.
ПРЫВІВАЦЬ незак. Звіваць. Прывітуха лён прывівае і мурог прывівае. Хачэнь.
ПРЫВІЖАЦЦА незак. Здавацца. Як дзе поедзеце, то будзе прывіжацца гэта дзеўка. Цераблічы.
ПРЫВІТВАЦЬ незак. Вітаць. Прывітваюць молодых у сенех. Луткі. Дарыць на вяселлі. Невестку на веселлі прывітваюць. Аздамічы.
ПРЫВІТУХА ж. Травяністая расліна бярозка. Прывітуха на олешнік уецца, коровы едзяць ее. Луткі. У нас прывітуха, а селяне зовуць берозка. Дварэц. Прывітуха. Луткі.
ПРЫВІЦІЦА ж. Тое ж. Прывіціца по лну, по жыту, по картоплях росце. М. Малешава. Прывіціцу свінья едзяць добрэ і корову. Луткі.
ПРЫВІЦЦА зак. Звіцца, прыжыцца. Багоном твораць вулей, шчоб пчолы прывіліса. Запясочча.
ПРЫВОД м. △ Даць прывод. Вывесці ў жыццё (пра дзяцей). Запясочча.
ПРЫВОЗІЦЬ незак. Прывозіць. Горшчае прывозілі горшкі з бору (тут — з-за Прыпяці). Сямігосцічы.
ПРЫВОЛАЦЬ зак. Прыцягнуць сілай. Прыволала его сюды і качалкамі давай біць, то вон уцёк у Сібер. М. Малешава.
ПРЫВОЛОКА ж. Набрыдзь. Ой, прыволока! Прыдубіўса да командуе! Аздамічы. Вона прыволока. Крэмна.
ПРЫВОЛЬЕ н. Прыволле. Вода на дворэ — пры-
91 👁