Старонка 232
◀ / 361 ▶
супраць руху. Рыба бежыць на нэрост проці воды. Мачуль. Мой дзядзько вуйдзе проціў мене і поможэ несці. Запясочча. 4. Да, к, у бок, у кірунку. А вон проціў ее і кажэ. Луткі. Ржэ проці жэрэб'яці, шоб воно бегло. Запясочча. Пастух з рога зробіць дудку і трубіць проціў корову. Верасніца. Проці ягод едзе. Бярэжцы. Іду проці вечок. Запясочча. Ужэ седзіць гета баба да проці той молодой кажэ. Хачэнь. 5. У параўнанні. Ганна і Наталка старцэ проці іх. Сямігосцічы. Здаровецкая проціў цебе дзеўка. М. Малешава. ПРОЦІВІЦЦА незак. Працівіцца. Не хоцеў нічого робіць, увесь час процівіўса. М. Малешава. ПРОЦІРАЦЬ незак. Церці. Як беруць пробу, проціраюць лён у руках. М. Малешава. 2. Выціраць. Ранняя птушка носік проціраe, а позняя вочкі продзірае (прыказка). Запясочча. ПРОЦІРОЖНО прысл. Насуперак, наперакор. На мацер процірожно не пойдзеш. Сямігосцічы. ПРОЦІЎНОТА ж. Упіра. Такі проціўнота геты Навум! Цераблічы. ПРОЦІЎНЫ прым. 1. Супрацьлеглы. Кароцічы. 2. Упарты. Е і жонка проціўна. Ее утопі, а вона церэз воду дулі дае. В. Малешава. Шо то ты такі проціўны, не хочэш навучыц молодых ободы гнуц? Тураў. ПРОЦІЎНЯ ж. Пласт вашчыны з мёдам у вуллі, які вісіць тарцом да лятка. Запясочча. ПРОЦУДЗІЦЬ зак. экспр. Прапіць. Вон процудзіў усе грошы, буў ек земля п'яны. Верасніца. ПРОЦУПІЦЬ зак. Праняць, прабраць да здранцвення. Процупіў мороз добрэ! Аздамічы. ПРОЦЬМА прысл. Поўнасцю, цалкам. Процьмо усе жжалі, змелі і нема нічого. Запясочча. 2 ж. Процьма. У нашом лесі лосёў розвелосо процьма, гуляюць собе, чоловека не бояцца. М. Малешава. ПРОЦЭДЖВАЦЬ незак. Працэджваць. Кажна жонка процэджвае молоко. Верасніца. ПРОЦЭДЗІЦЬ зак. Працадзіць. Каліны особно вараць, потом процэдзяць і добавяць мукі. Сямігосцічы. ПРОЦЯГВАЦЬ, ПРОЦЯГАЦЬ незак. 1. Цягнуць. Вельмо доўго песню процягваць. В. Малешава. 2. Цягнуцца. Огород процягвае далей так. Луткі. Гэтак скрозь процягае трам. Чэрнічы. ПРОЦЯЖНЫ прым. Падоўжны, доўгі. Лава була процяжна і проціўна. Верасніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶