ПОЧУХАЦЬ зак. Пачухаць. Почухай, то кабанчык ляжэ. Луткі. ПОЧУХНУЦЬ зак. Патухнуць, перастаць курыцца. Зыбэль почух. Хотамель. ПОЧУЦЦА зак. Адчуцца. Под старосць почуецца та робота. Бярэжцы. ПОЧУЦЬ зак. 1. Пачуць. А шчо я, як сяду с краю, почую? А як посерэд, то я і с того хвоста почую і с того. Старажоўцы. ПОЧЫНА ж. Вясло. На дубі (лодка) шэсць почын. Запясочча. ПОЧЫНАЦЬ незак. Пачынаць. Ну, ужэ почынайце спеваць! В. Малешава. ПОЧЫНІЦЬ зак. Выпатрашыць. Пачыніла рыбу. Чэрнічы. ПОЧЫНОК м. Поўнае верацяно пражы. Почынок, шо богато ручаёк намотаеш, п'яць мо' шэсць. Альпень. С почынка мотаём на клубок. Сямурадцы. ПОЧЫРВОНЕЦЬ зак. Пачырванець. От жаберу полотно почырвонее. Цераблічы. ПОЧЫШЧЭЦЬ зак. Пачысцець. Подузорнік просціраю, хай почышчэе троху. М. Малешава. ПОЧЭЗНУЦЬ зак. Пачэзнуць. Немало почэзло мужчын за тэ дзело. Верасніца. ПОЧЭП м. Почапка. Нож на почэпі вісеў. Луткі. ПОЧЭПІЦЬ зак. Прычапіць. На Юр'я красну хустку почэплем на палку, бу флака, да спеваем. М. Малешава. ПОЧЭПКА ж. Почапка. Прыўежы вероўчыну на почэпку, коб можно було кольбельку гутатаць. Сямігосцічы. Памянш. п о ч э п о ч к а. Маці ночэк не досыпала і ножэчэк з почэпочэк не вуймала (з песні). В. Малешава. ПОЧЭПЛЯЦЦА зак. Пачапляцца. Чого ву почэпляліса за мене? Сямурадцы. ПОЧЭПЛЯЦЬ зак. Пачапляць. Ой, нарадзіласа й галёны почэпляла. Запясочча. ПОЧЭРНЕЦЬ зак. Пачарнець. Увесь той сыр почэрнеў, поробіўса чорны. Пагост. ПОЧЭСАЦЬ зак. 1. Пачасаць. Почэсаць дзерэво. Хотамель. 2. Пачысціць. Шчэ трэ рыбу почэсаць. Запясочча. △ П о ч э с а ц ь е з ы к а. Пабалбатаць. Кароцічы. ПОЧЭХЛІЦЬ зак. Хутка пайсці, пашыбаваць. Лось з-за рэкі вушоў да почэхліў у лес. В. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁