ходзюшча корова, ек вона навек поперэд ідзе. Цераблічы.
ПОХО'ДНЫ прым. Прыдатны, выгодны. Для народа кешкаць яйца було походнэ дзело. В. Малешава.
ПОХОЛО'ДАЦЬ зак. 1. Астыць. Садзіцеса есці, похолодав ж усе. Пагост. 2. Пахаладзець. Аж усё похолодало, так спужаласа. Альпень. 3. Пахаладаць. Цепло, да можэ похолодаць. Дварэц.
ПОХОПІ'ЦЬ зак. Уздумаць. Это я не похопіла, як на его сказаць. Луткі.
ПОХОРОБУ'СЦІЦЦА зак. Пакарабаціцца. Похоробусціласа дуга. Аздамічы.
ПОХОРОБУ'ШЧЭНЫ дзеепрым. Маршчыністы, зморшчаны. Гэты чоловек такі похоробушчэны, бі картопель стары. В. Малешава.
ПО'ХОРОНЫ мн. Пахаванне. Вона не ходзіць на похороны, каб не перэрвацца, не стоміць серцо. Дварэц.
ПОХО'ТНІЦА ж. Ахвотніца да жартаў з мужчынамі. Як на сені, то ета похотніца усе шоб удвох з мужчыною остацца. Пагост.
ПОХОТНЫ' прым. Ахвочы да жартаў з жанчынамі. Похотны ў гумне борэцца з молодзіцамі, іўкаецца. Пагост.
ПОХО'УРЫЦЬ зак. Абыякава папрасці. Шчо ты похоўрыла, попрала нероўно, тоўсто. Пагост.
ПО'ХОЦЬ ж. Хаценне, сквапнасць. Гэто похоць такая: от шоб мне багато грошэй. М. Малешава.
ПОХО'ЧВАЦЬ незак. Мець ахвоту, хацець. I воны не похочвалі, шоб я була у іх за няньку. Сямурадцы.
ПОХРЫСЦІ'ЦЬ зак. Пабаранаваць удоўж і ўпоперак. Похрысціў бороною, шоб галь не позбірала пшэніцу. Старажоўцы.
ПОХУДА'ЦЬ зак. Пахудзець. Нешчо ты похудала, горуеш вельмо. Альпень.
ПОХУ'ДНУЦЬ зак. Тое ж. Ты ў нас похуднела. В. Малешава. Цебе трэба шкодоваць, шоб не похуд. Верасніца.
ПОЦВЕЛІ'ЦЬ зак. Пацвяліць, пазлаваць. Як хто іх поцвеліць, то о-о-о! Сямігосцічы.
ПОЦВЕ'ЛЬВАЦЦА незак. Пацвельвацца, дражніцца. Чого ты поцвельваесса надо мною? Хачэнь.
ПОЦВЕ'ЛЬВАЦЬ незак. Пацвельваць, дражніць. Цебе вон поцвельвае, шоб ты не позіраў. Луткі.
ПОЦВІСЦІ' зак. Пакрыцца цвіллю, заплеснець. Масло поцвіце, як стоіць доўго. Сямурадцы.
207 👁