ПОСЦЯГВАЦЬ зак. Пасцягваць. Нада обязацельно посцягваць бульнік у ворох да спаліць. Старажоўцы.
ПОСЫКНУЦЦА зак. Пахіснуцца. Посыкнуўса, затоб упаў. Аздамічы.
ПОСЫПАЦЬ зак. Пасыпаць. Трэба попэлом посыпаць ногі, як у воду йдзеш. Мачуль. Насеку свіньі, посыплю мукою, то есць, аж давіцца. Старажоўцы.
ПОСЫЦЕЦЬ зак. Пасыцець, патаўсцець. Вона така добра господыня, у ее і кабан посыцёў, і корова погладчэла. Бярэжцы.
ПОСЮЛЬ прысл. Дагэтуль. У бродзіку посюль воды о! Хачэнь.
ПОТ м. 1. Пот. Пот льецца роўчэкамі. Луткі. 2. Вільготны налёт, раса на паверхні прадметаў. Хотамель.
ПОТАВАЦЬ незак. Тануць. Одзін потаваў, а вон побег ёго доставаць, дай сам потаў. Дварэц.
ПОТАЛАНІЦЬ зак. Пашанцаваць, пашчаслівіцца. Як кому потаданіць у жызні. Пагост.
ПОТАПЦЫ мн. 1. Ежа з салодкага малака, у якое накрышан хлеб. Люблю потапцы — і есці і бачіць, як хлеб у молоцэ плавае, і як воны пахнуць. Пагост. 2. Памінальная страва. Потапцы едзяць уперво, ек хто умрэ. Цераблічы. Пакуць чыстого коржа, ламяць этого коржа ў солодку воду і робяцца тые потапцы. Мачуль.
ПОТАСЬ, ПОЦЕСЬ ж. Прасніца. На потасі мы кудзелю прадом з овечкі. Хотамель. Поцесь. Там жа.
ПОТАЦЬ зак. Патануць. Увесь воз дзерэўяны, плуве да не потане. Аздамічы. Не ўмеў плаваць да потаў. Знаменка. Хвоя болоніста нацягнецца водою і потае. Цераблічы.
ПОТАЧКА ж. △ Даваць (даць) потачку. Патураць. Гэтым далі потачку, то воны робяць, шчо хочуць. Хачэнь.
ПОТКНУЦЦА зак. Паткнуцца, паспрабаваць. Поткнецца, і назад, не можэ йці по песку вуж. Луткі.
ПОТЛЕЦЬ зак. Сатлець. Дзёрон погніў і потлеў. Хільчыцы.
ПОТОЛОГУНІЦЦА зак. Павольна пайсці, пацягнуцца. Верасніца.
ПОТОЛЯ ж. Патуранне, распуста. Ты сама потолю дала, тому і п'е. Хачэнь.
ПОТОМ прысл. Потым, затым. Потом метлою шчышчаем колос. Хотамель. А потом на другі дзень Юрэй
93 👁