Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
слалі лнуі Пагост. 2. Укласці шчыльна (пра дошкі i інш.). Ужэ подлогу послалі, то скоро пойдуць жыць у но в у хату. Верасніца. 3. Накіраваць. Пошлі дурнё, за ім друге (прымаўка). Сямурадцы. 4. Адправіць па пошце. Дзве меткі грыбоў послалі Сергею. Дварэц. ПО'СЛЕ, ПОСЛЯ' 1 прысл. Пасля, потым. Зробіла бункера, а после i хату. Запясочча. / на роботу посЛя йдуць, а не зара. Чэрнічы. 2 прыназ. Пасля. После веліконья тыждзень робіў. Цераблічы. Петро спіць, ек послі микоўкі! В. Малешава. ПОСЛЕ'Д м. 1. Пазаддзе. Ек вееш, то послед падае блізко коло рук, а далей хороша. Дварэц. Послед ложыўca коло мекіны, a чэло далей. Хачэнь. 2. Слабая самагонка. Послед — слабая гарэлка, котора не горыць ужэ. Цераблічы. ПОСЛЕДЗІ'ЦЬ зак. Наслядзіць. Вуйшла на двор, бачу} аж нечые собакі последзілі сцежку. Верасніца. ПОСЛЕ'ДОК м. Канец, заканчэнне. Пры последку я кажу ёму, шо ўмёр той чоловек, у кого я купіў. Старажоўцы. ПОСЛЕЗАВТРА прысл. Паслязаўтра. Послезаўтра поедзем у ягоды, вон подвезе на машыне до Оздаміч. Луткі. ПОСЛЕЗАВТРОГО прысл. Тое ж. Дварэц. ПОСЛЕЗАВТРЭЙ прысл. Тое ж. Послезаўтрэй моя чэрга товар пасці. Луткі. ПОСЛЕТШУЦЬ зак. Паслепнуць. Мамо, нешчо мое куры послеплі! Верасніца. ПОСЛГЗНУЦЬ зак. Пакрыцца сліззю. Послізлі ў мешочку тые ягоды. Пагост. ПОСЛУ'ХАЦЬ зак. Паслухаць, выслухаць. От, дзякуй богу, шо мене дзевочкі послухалі. Хачэнь. Но за хорошу роботу я й должэн цебе послухаць. Кароцічы. ПОСМЕВ м. Пасмешышча. Ека ж вона була настаўніца, посмех буў, вона ж глуха! Старажоўцы. I з посмеха людзі буваюць (прымаўка). Запясочча. ПОСМЕ'ХАЦЦА незак. Пасмейвацца, насміхацца. Пошла я сена купляць у Малешоў, а господар кажэ до мене: пані, пані! А я посмехаюса: яка я тобе пані? Дварэц. Посмехацца грэх з мене! Хотамель. ПОСМЕ'ЦЬ зак. Адважыцца. Я не посмела ёгд попытаць. Запясочча. ПОСМЕЯ'ЦЦА зак. Пасмяяцца. Посмеяўса бедны з багатого. Старажоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мйкоўкі, последзіць, последок, посмець, посмеяцца, ёмў
1 👁
 ◀  / 361  ▶