ПА'УЗІНЫ мн., адз. паўзіна. Апоўзіны на стозе, на страсе. На стога трэба паўзіны прыкласці, шоб вецёр не рознёс сено. Запясочча. Як звезаў дубцэ, то пара — одна паўзіна. Цераблічы. ПА'УЗЬЕ н. зб. Toe ж. На стога восем пар паўзья вешаюць. Цераблічы. ПАХ м. Пах. Кажны грыб свой пах мае. Запясочча. Для паху грэчка мне хороша. В. Малешава. ПАХА'ЦЬ незак. Разводзіць, сеяць, атрымліваць. Горох не пашэмо мы. Старажоўцы. Нідзе больш не пахалі меду, як у Колках. Луткі. Дурнеў не сеюць, не пашуць, а воны самі ростуць. Цераблічы. ПАХВА' ж. Пахвіна. Под пахвою села нека могула. Тураў. ПАХВСУ н. Тое ж. Лось чорны-чорны, а пахва белые. Хачэнь. ПА'ХКАЦЬ незак. Пыхкаць (пра курэнне). Хлопцу петнатцэць год, а вон пахкае! Мачуль. ПА'ХМУРНЫ прым. Хмарны. А ў пахмурны дзень не йдуць пчолы. Луткі. ПА'ХМУРОК м. Воблака (летам у добрую пагоду). Ходзяць пахмуркі по небу. Буразі. ПА'ХНУЦЬ незак. Пахнуць. Пахлі так яблука, шчо хто поўз хату ідзе, каШэ: дзеду, у цебе яблука пахнуць. Хачэнь. Тэ сало, то вонэ гусіма i пахне. Сямурадцы. Недалеко село — варэнікі пахнуць (прымаўка). Аздамічы. ПАХНКУЧЫ прым. Пахучы. Полынь пахнючы. Пагост. ПАХ07ЮК м. Парабак. Кароцічы. ПАХОЦЕ'ЦЬ незак. Моцна пахнуць. Пахоціць у хаці духамі! В. Малешава. ПА'ХОЦЬ ж. 1. Борная зямля. Колько у его сенокосу, колько пахоті! Альпень. 2. Вялікі пах. Тые олёі пахоць! Запясочча. ПАХУ'ЧЫ прым. Пахучы. Вы мо любіце, то вонэ вам пахучэ, а мне воняе. Луткі. Д П а х у чы плешн i к. Aip. Хачэнь. ПА'ХЦІ незак. Пахнуць. Ужэ начынае пахці, а пахне воно лоўко увёчор (пра мацыёлу). Старажоўцы. ПАЦ м. Пацук. Пацы под подлогою ткаюць, с кота на велічынкі. Цераблічы. У мене сцену проелі пацы. Хачэнь. А кот паца боіцца. Пагост. Пацы i крысы е: тые сьвуе, а тые чорные. Старажоугцы
Дадатковыя словы
дўрнеў, паузье, паузіны, пахаць, пахкаць, пахмурок, пахоцець
3 👁