Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПО-ПТАШЭ'ЧОМУ прысл. Па-птушынаму. Вон i noпташэчому запоё. Цераблічы. ПОПУГА'Й м. 1. Птушка бугай. Попугай гудзе, як ідом у журавіны. Хачэнь. 2. Птушка пугач. Запясочча. ПОПУТАЦЦА зак. Захварэць, надуцца (пра хатніх птушак). Попугаліса ціплята, этые кубаторкі, нешчо. M. Малешава. ПОПУГА'Ч м. Птушка пугач. Альшаны. ПОПУ'ДЗІЦЬ зак. экспр. Пагнаць хутка. My nonyдзімо коні. Луткі. ПОПУЖАТДЦА зак. Папужацда, спужацца. Тые бандзіты поўцекалі, попужаліса, ŭ коні кінулі. Сямурадцы. ПОПУ'КОВАТЫ прым. Пукаты, выпуклы. Попуковатэ веко ў скрыні. Кароцічы. ПОПУ'ЛЕНЫ прым. Светлай масці, шэры. Популены конь у мене. Луткі. ПОПУ'РСКАЦЬ зак. Папырскаць. Давай жукоў у городзі попурскаём. Верасніца. ПОПУРХНУ'ЦЦА зак. Папярхнуцца. Есць i сварыцца, то попурхнуласа, росчыхаласа да роскашляласа. Пагост. ПОПУСКА'ЦЦА незак. Апускацца. От вусця nonyскаецца потроху лёд, скоро ŭ тут пусціць. Пагост. ПОПУСКА'ЦЬ незак. Адлігаць. Ужэ попускае. Старажоўцы. Сонцэ ўжэ цепліць, снегу меншае, попускае на весну помалу. Пагост. ПО'ПУСОК м. Вяроўка ў невадзе. Попусок Коля хай дзержщь на бёрэзі, лодкою я поеду, а ты, Нічіпор, сетку з лодкі будзеш вукідаць. Пагост. ПОПУСЦРЦЬ зак. 1. Адліжыць. Попусціло, снег ростаў, лёд. Пагост. Попусціло, з-под снегу кругом цурліць. Там жа. 2. Распусціць, апусціць. Вона косы попусціла да пошла пужаць людзей. Сямігосцічы. Волохиты пэйсы попусціў. Рубель. 3. Запусціць. Ек попусціла палкою у овечок! Луткі. 4. Аддаць. Свое ж дзіця не попусціш у обіду. Пагост. 5. Выпусціць. Соплі попусціў. Запясочча. 6. Пакінуць. Цепер попусцілі воны так. В. Малешава. ПОПУТА'НЬЕ н. Запытанне, папытанне. Я ж воды ў іх не попіў без попытанья! Сямурадцы. Не ўзяла ў мене ні копеечкі без мого попытанья. М. Малешава. ПОПУТА'ЦЦА зак. Запытацца. Вецёр да попутаўса: кому ж поклоніўса, мужык? (з казкі). В. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

горбдзі, попугач, попудзіць, попуковаты, попурскаць, попурхнуцца, попускацца, попускаць, попутанье, попўгаліса, хйты
1 👁
 ◀  / 361  ▶