Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПОПРАТАЧ м. Ручка ў навоі, на які наматваецца пража. Кароцічы. ПО'ПРАДКІ мн. Попрадкі. Ідзі на поправках трохі поседзі. Хачэнь. ПОПРА'ДУХІ мн. Toe ж. Дзеўкі ходзілі на попрадухі. M. Малешава. Памянш. п о п р а д у ш к і. M. Малешава. ПОПРА'УДЗЕ прысл. На самай справе, сапраўды. Попраўдзе сказаць, шо хлеба не елі. Мачуль. ПОПРАУЛЯ'ННЕ н. Папраўка, ачуньванне. А як Галя, поправіласа? — От еке з ее попраўлянне. Запясочча. ПОПРАУЛЯ'ЦЬ незак. Правіць, выпраўляць. Одна говорыць, одна попраўляе. Луткі. ПОПРАТДЬ зак. Памыць бялізну. Баба попрала тобе штаны. Буразі. ПОПРОВОРНЕ'ЦЬ зак. Стаць больш рухавым, спрытным. Хай кот поесць молока, то вон попроворнее. Старажоўцы. ПОПРО'ДАЦЬ зак. Папрадаваць. Ці попрддаў вон сено? Луткі. Вот попродалі этые товары, едуць домоў. Кароцічы. ПОПРО'К м. Папрок. Як дзень, то попрок! Азяраны. ПОПРОСІ'ЦЬ зак. Папрасіць. Попросіш Паўла, дасць ковалок да вукосіш. В. Малешава. ПО-ПРО'СТОМУ прысл. Папросту. Цветы по-просто. му, а кветкі то ўжэ культурней. Рыдча. ПО'ПРОСТУ прысл. Тое ж. У нас попросту говораць, а там неяк заводзяць. Аздамічы. ПОПРОСЦІЛА'ЦЬ зак. Пасладь. Я попросцілаю, да ляжэце спаць. М. Малешава. ПО-ПРОСЦЯТДКІ прысл. Папросту. Шчавер по-просцяцкі, а шчавёй — это ўжэ ўродзе по-культурному. Рыдча. ПОПРОШМУ'ЛЬВАЦЬ зак. Прадзіравіць, працерці. Попрошмульваеш ногамі дзіркі. Хачэнь. ПОПРУТА ж. Папруга. Галёна — шырока така попруга жэнская, вона поверху бліскуча. Запясочча. Потперэжи штаны попругою, а то спадуць. М. Малешава. Два другі: лапець i попруга (прыказка). Старажоўцы. Памянш. п о п р ў ж к а. Аздамічы. ПОПРЫБІРА'ЦЬ зак. метаф. Паразбіваць. Лампочкі булі, то ўсе попрыбіралі дзеці. Кароцічы. ПОПРЫВО'ЗІЦЬ зак. Папрывозіць. Цераблічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрўгі, попраудзе, попраулянне, попрауляць, попроворнець, попродаць, попросцілаць, попросіць, попрошмульваць, попрыбіраць, попрывозіць, простому, рэжй
0 👁
 ◀  / 361  ▶