Старонка 17
◀ / 361 ▶
(дубняк, алешнік і інш.). Пасекі булі по полю, такімі кучугурамі дубў рослі. Пасек чотыры було. Чэрнічы. ПАСКА ж. Вялікдзень. Я була у Гомелі перэд паскою. Запясочча. 2. Святочны пірог. Паску пекуць ў місе і свецяць. Чэрнічы. Паску пеклі на хмелю і на жыці. Аздамічы. ПАСКОВАТЫ прым. Паласаты. Булі тут п'яўгі такіе пасковатые, на людзей чэпляліса. Мачуль. ПАСКУДСТВО н. Брыдота. На огня вонэ ёте мне паскудство! Запясочча. Паскуство, кіш з-за стола! (на дзяцей). Верасніца. ПАСМА ж. 30 нітак асновы пры снаванні красён. По тры ніткі дзесець раз — пасма. Хотамель. ПАСМО, ПАСЬМО н. Тое ж. Бердо е дзесець пасом. Хотамель. Тры тросці — пасмо. Бярэжцы. Пасьмо. Кароцічы. ПАСОВАТЫ прым. Паласаты. Е чорна, е раба, е пасовата п'еўга. Чорна — то конска. Талмачава. Уюны пасоватые, ек вужы. Запясочча. Бабка белая, е і пасовата. Цераблічы. ПАСОК м. Стужка, вузкі пояс. Сподніцу з паскамі одзела. Пагост. Наметка это доўга, ек ручнік, на кончыках паскі. Запясочча. У паскі — то дынька. Аздамічы. Памянш. пасочок. Кароцічы. ПАСТВА ж. Утрыманне статка на пашы. Эта корова добра і на паству. М. Малешава. Покорміў гусей екіх месецоў тры зімой, а там пусціў на паству. Пагост. ПАСТВО н. Тое ж. Нешчасліве вашэ паство — цэлы дзень дождж. Тураў. ПАСТУХ м. Пастух. Пастухі прышлі вечэраць. М. Малешава. Свой пастух у Туроўського попа буў і тры наймочкі. Дварэц. Памянш. пастушок. М. Малешава. ПАСЦВІЦЬ незак. Пасвіць. На поплаву гонілі пасцвіць товар. Тураў. Колісь товар пасцвіла ў Сядрах. Пагост. ПАСЦІ зак. Упасці, асесці. Голосом я пала. Хачэнь. Дымом пала пчола, да і годзе. Альпень. Шоб ты пала і ногі задрала! (з дзіцячай лічылкі). В. Малешава. ПАСЦІ незак. Пасвіць. Эдзік пожэне товар пасці. Сямігосцічы. Прося пасла коней уночы. Верасніца. Пасці товар малэ воно, гэто лето хай погуляе. Луткі. ПАСЦІСА незак. Пасвіцца, карміцца на пашы. Добрэ пасецца товар! Запясочча. Пасецца дзве козе на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 361 ▶