ПОНОЗДРАНЫ прым. Наздраваты (пра хлеб). Аздамічы. ПОНОЗДРЫЦЦА зак. Зрабіцца наздраватым (пра хлеб). Хлеб поноздрыўса, удаўса хорошы. Аздамічы. ПОНОС м. 1. Вывадак. Другім поносом ужэ бусько вувеўса. Хотамель. 2. Панос. Як понос, то ягоды даём. Бярэжцы. ПОНОСІЦЬ зак. 1. Панасіць. Поносяць трохі да покідаюць тэ плацье. Луткі. 2. Знасіць. Усе б гэто раней поносілі! А цепер нема кому доносіць. Луткі. 3. Хутка панесці. Аздамічы. ПОНОСІЦЬ незак. Мець панос. Нарваў бы ты ельца, ек корову поносіць, то добрэ. Запясочча. Ек целя поносіць, то вуцегнуць з поеса ніточку да поўяжуць на хвосціка, і дзён тры — пройдзе понос. Цераблічы. ПОНОСКА ж. Панос. Аздамічы. ПОНОЧОВАЦЬ зак. Паначаваць. Поночоваў у ёго, а потом поехаў. Аздамічы. ПОНОЧЫ прысл. Поначы, ноччу. Ходзяць тут поночы усякіе. Азяраны. ПОНОШЭНЬЕ, ПОНОШЭНІЕ н. Уборы. У кажном селе іншое поношэнье. Цераблічы. І ў селе меняецца поношэнье. Луткі. Другі розговор і другé поношэнье. М. Малешава. Цепер зусім ужэ другé пошло поношэнье, не такé, як колісь було. Аздамічы. Поношэнія такіе гідкіе. В. Малешава. ПОНУРА м. і ж. Панура. Понура ні з кім не говорыць, онно чмышэ. Аздамічы. Так, то вумеле ўсе на свеце, а так, то моўчыць, понура нейка. Сямурадцы. Нашчо вам гэта понура? Моўчыць усе. Луткі. ПОНУРЫ прым. Пануры, панылы. Чого ты такі понуры? М. Малешава. Понуры чоловек як звер. Хотамель. ПОНУРЫСТЫ прым. Тое ж. Его бацько такі понурысты, зроду не даў «здрастуйце». Сямурадцы. ПОНУРЫЦЦА незак. Панурыцца. Понурыўса, шо й вочэй не подыме. Хільчыцы. ПОНУРЫШЧЭ н. Панура. От понурышчэ, не знае, шчо зробіць, косіць і то не ўмее. Пагост. ПОНЧОХА ж. Панчоха. Пчола крозь пончоху прокусіць. Запясочча. Пончохі потопталіса. Бярэжцы. ПОНЮХОЎВАЦЬ незак. Нюхаць, прынюхвацца. Ідзе і понюхоўвае. Аздамічы. ПОНЯТЛІВЫ прым. Кемлівы, панятлівы. Але така понятліва була! Сямігосцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁