ПОМОЛ м. Памол. Цепер у нас мельніца і на просты помол і на путлёўку. Запясочча. ПОМОЛІЦЦА зак. Памаліцца. Мой дзед коліcь не помолячыс не будзе робіць. Аздамічы. ПОМОЛОДЗЕЦЬ зак. Памаладзець. На родзіну прыехала да ек помолодзела. Пагост. ПОМОЛОЧЭНЫ дзеепрым. Памалочаны. Мое ўсе помолочэно, пороблено. В. Малешава. Ек помолочэно жыто, то беруць колоскі. Там жа. ПОМОРОЗІЦЬ зак. Памарозіць. Мороз гуркі поморозіў. Кароцічы. ПОМОРОК м. Мор, пошасць, пагібель. На ўсе прышоў поморок, на товар і на людзей. Запясочча. Хай но іней сцене, то прыдзе на іх поморок, на этых мух. Луткі. Коб на тебэ поморок найшоў (праклён). Альпень. Ой, не озьмё цебе поморок! Сямурадцы. На людзей поморок будзе, як гром грэміць на голэ дзерэво (павер'е). М. Малешава. △ П о м о р о к е г о в е д а е. Пра поўнае няведанне і нежаданне ведаць. Запясочча. ПОМОРОЧЫЦЬ зак. Замарочыць, затлуміць. Годзі крычалі, голову поморочылі ўжэ. Сямурадцы. ПОМОРУДЗІЦЬ зак. Перачакаць, пацягнуць час. Поморудзіць трэба тут. Луткі. ПОМОРХНУЦЬ зак. Зморшчыцца. Поморхла шкура, стала така бліскуча, обвіслая. Хачэнь. ПОМОСТ м. Падмосткі. Зробёць помост, то любота будзе. Хачэнь. Падстаўка пад калоду пчол на дрэве. Хотамель. Насціл з дошак у возе, санях. Помост у возе, а то подлога. М. Малешава. ПОМОСЦІНА ж. Насціл з дошак у возе. Аздамічы. ПОМОТАЦЬ зак. Паматаць, зматаць. Хотамель. ПОМОТЛЯНЫ дзеепрым. Пакручаны. От так помотляны ўсе яблоні. Луткі. ПОМОЎКА ж. Гаворка, нагавор. На воўка помоўка, а медзведзь знішка (прымаўка). Запясочча. ПОМОЧ ж. Дапамога. Не хочу твое помочы, сама подою! Цераблічы. Кот на неку траву нарыне да есць, знае, шчо от ее будзе помоч. Луткі. Мне давалі помоч с колхоза. Хачэнь. Это не помоч, а немоч. Тураў. О, ведзем за собою і свою помоч на роботу (жартам, пра дзяцей). Талмачава. △ Б о г у п о м о ч! Пажаданне таму, хто працуе. Луткі. ПОМОЧНІЦА ж. Памочніца. Звонец — жыту конец, а метліца — жыту помочніца (прымаўка). Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁