ПА-ПА' выкл. Бывай! (пры размове з дзецьмі). Бабо, па-па, я іду к Веры. Луткі. ПА-ПА-ПА' выкл. Дзякуй! (пры размове з дзецьмі). Скажы: па-па-па, дзядзё! В. Малешава. ПА'ПКА ж. Хлеб (у размове з дзецьмі). У чужой варэньцы не хлеб, да папка (прымаўка). Сямігосцічы. ПА'ПЛЮСКА ж. Рабро ў кошыку. Альшаны. Папярэчка ў возе. Запясочча. ПА'ПОРОЦЕНЬ ж. Папараць. Запясочча. ПА'ПОРОЦЬ ж. Тое ж. Папороць цвіце у мінуту — о тут цвіце i одпау! Луткі. Папороць, кажуць, цвіце ciнім цветом, да ніхто не бачыў. Д.-Гарадок. Там, дзе папороць, усе зверэ збіраюцца на купального Івана. Пагост. Говораць, ьичоб з папароці цвет зорвау, то ўсе б знаў, што куры сокочуць. Луткі. ПАПУ'ХА ж. 1. Скрутак тытунёвых лістоў. Луткі. 2. Почкі на дрэвах, бутоны кветак. Вот ужэ начынаюць папухі на лозе набрыняць. Сямігосцічы. Памянш. п ап ў ш к а. Шчэ наш зяць пару папушок скурыў. Луткі. Папушкі набрыняюць на сліўках. Сямігосцічы. ПА'РА ж. 1. Двое, два. Пара волоу запрэгалосо. В. Малешава. Мо сто пар вёдзер воды прынесеш у хату да вульеш, штоб тую подлогу помуць! Хачэнь. Чорт ее пару знае! (праклён, пра карову). Там жа. Бог сіроту любіць, да ему пары не дае (прымаўка). Старажоўцы. Була пара ні ў пана, ні ў цара (прымаўка). Там жа. 2. Вадзяны пар, дух. Дзеды тые парою пітаюцца, што ідзе з горшка (пра продкаў). Цераблічы. Вона леціць з усеё пары! Хачэнь. Шоб с цебе сырцэм пару вуперло! Запясочча. ПА'РКА ж. Двайны колас, спарыш. Кароцічы.. ПАРНО' прысл. Душна, горача i вільготна. Парно, ек у мешку! Мачуль. ПАРНО'ТА ж. Парнасць, гарачыня i вільготнасць. Була парнота коліся, а мошкі було гібель! Цераблічы. Там жэ, у том короўніку, парнота, што нема чым дыхаць. Хачэнь. После дожджа бувае парнота. Цераблічы. ПАРНЯ' ж. Парня, памяшханне з печчу, дзе гнуць абады, дугі. У Городку була парня. Цераблічы. Заклeidae у ту парню не одну дубіну, а дваццаць. Там жа. ПАРОБКОВА'ЦЬ незак. Служыць парабкам. Век свой вон паробковаў. Бярэжцы. ПА'РОБОК, ПА'РУБОК м. Парабак. Пасці коровы
Дадатковыя словы
паплюска, папороцень, папуха, парка, паробковаць, паробок, парубок
2 👁