Верасніца. Паліць воды на косовіцы, ведро вупіў бы! Аздамічы. 3 перан. Ляскаць, страляць. Покладзе кдсу на бабку i паліць молотком по ёй. Сямурадцы. Шо то таке, што так з вінтовок паляцъ? Дварэц. ПА'ЛКА ж. Палка. Падворушы палкою дрова. Верасніца. Ек бусько на кубло носіць палкі, то будзе дождж. Там жа. Д П е т р о в а па л к а. Сузор'е Лебедзь. Аздамічы. Па л к а - з а с т у к а л к а. Дзіцячая гульня. Кароцічы. Памянш. п а л о ч к а. Верасніца. ПА'ЛНУЦЬ, ПА'ЛЬНУЦЬ зак. 1. Ляснуць, стрэліць* успыхнуць, бліснуць ярка. Палні по вороняках! Дварэц. Сухіе дрова палнулі дай нема. Запясочча. 2 перан. Уджаліць, секануць, балюча ўдарыць. Як пальне шэршэнь за голову, то аж голова заболіць! Бярэжцы. Як пальнуў его бізуном! Аздамічы. Як пальнулі, так i око вон! Луткі. ПА'ЛУЗЕНЬ м. Апоўзіна. Почэпляю палузні, да пошлі. В. Малешава. ПАЛУ'ЗША ж. Тое ж. Як озъму эту палузіну да як ошэшэлю! Луткі. Палузіна. Велямічы. ПА'ЛУЗЬЕ н. зб. Апоўзіны. Палузье положы на стога. Сямігосцічы. ПА'ЛЬЧЫКІ мн. Д Б о ж а м а ц і па л ь ч ы к і. Прымула. Божа маці пальчыкі, воно, як снег сойдзе, цвіце. Хачэнь. ПАЛЬЧЫКОВА'ЦЬ незак. Вельмі дагаджаць. Як вон пальчыкуе, годзіць ей! Цераблічы. Вона перэд ім пальчыковала, хоцела, коб узяў. В. Малешава. ПАЛКУШКА ж. Праснак. Я колісь торбу с палюшкамі беру i іду к цэркві старцам даваць. Тураў. ПА'ЛЯ, ПАЛЬ ж. Паля, швая, слупок у межавым капцы. Крэжы у мосце кладуцца на дубовые палі. Дварэц. Як чэрпалка копала, то дзерэўяные палі оказаліса под песком. Пагост. Коморнік палі ставіў. Цераблічы. Пдміж чоўноў прыставай, там наша паль, шо лодку прымукаём. Пагост. ПАЛЯ'ЦЬ незак. 1. Страляць. Як сталi паляць! Страх! Луткі. Воны з наганаў паляюць, а вон у кусты да уцёк. Верасніца. 2. Сцябаць. А другому коню паляй, паляй, а вон i не дбае. В. Малешава. 3. Рэзка i балюча пячы. От нешчо лезе да паляе ў грудзях. Дварэц. 4 перан. Выкрыкваць недарэчнасці, лаянку, моцна выказвацца. Што ты паляеш так его? Тураў. ПАМЕТА'ЦЬ, ПАМЯТА'ЦЬ незак. Памятаць. Не паю
Дадатковыя словы
бўсько, вўпіў, гбдзіць, мбсце, палнуць, палузень, палузша, пальнуць, пальчыковаць, палўзіна, паметаць, сузоре
3 👁