ПОДРОБКА ж. Падробка, імітацыя. Подробка е така под ейцэ, то кажуць гіпсоўка. Цераблічы.
ПОДРОБЛЯЦЬ незак. Падмешваць, заправляць. Дрожджы подробляюць хмелем. Хачэнь.
ПОДРОСТАНЫ прым. Падрослы. Трохі подростаные дзеўкі зелье жнуць, да в'яжуць, да сушаць снопу, вучацца. Запясоччa.
ПОДРОСТОК м. Хлопец або дзяўчына пераходнага ўзросту. Ужэ подросток, хлопец хорошы. В. Малешава. Этые подросткі ўсе забудуць. Луткі. Да ўзела подростка дзеўку з собою. Хачэнь.
ПОДРОСЦІ зак. Падрасці, стаць вышэйшым. Пожня подросла немного — вода ўпала (тут — выступіла з вады). Мачуль.
ПОДРОШТОВАЦЬ зак. Падмасціць, падкласці. Поклалі рошт собе, подроштоваліса, шоб бок не мок. Хачэнь.
ПОДРУБА ж., ПОДРУБЫ мн. Першы вянец у зрубе хаты. Ужэ одзін венок положылі на подрубах. Сямігосцічы. Коліcь подрубы только дубовые булі. Хотамель.
ПОДРУБАЦЬ зак. Падсячы. Сямігосцічы.
ПОДРУБВАЦЬ незак. Падсякаць, перан. падгрызаць. Бобрэ оснік подрубваюць, только осіну, а дуб не подрубаюць. Сямігосцічы.
ПОДРУБІНА ж. Адно бервяно ў ніжнім вянцы хаты. Сямігосцічы.
ПОДРУБІЦЬ зак. Δ Подрубіць хату. Замяніць ніжні вянок хаты пры рамонце. Трэба подрубіць хату, даць подрубу. Аздамічы.
ПОДРУБНЫ прым. Падкалодны. Луткі. Δ Жаба подрубна. Жаба, якая жыве пад драўлянымі пабудовамі або пад ляжачымі калодамі. Жаба подрубна мах, чорна, корава, у горчаку, у сусе жыве. Цераблічы.
ПОДРУЖКА ж. Сяброўка. Подружка, сестрыца моя. Хачэнь.
ПОДРУЖЫЦЦА зак. Пажаніцца. Дзеці добрые етые, шчо подружыліса. Альшаны.
ПОДРУКІ мн. Падпахі. Там буў купнік по поес, по подрукі, то носілі сено на носілках з того купніку. Луткі. Кажды дзень мокры буў по подрукі. Сямігосцічы.
ПОДРУЧАЙ м. Ахапак сена, які можна ўзяць пад руку. Озмі подручай корові — ужэ вона наеласа, така добра трава. М. Малешава. Подручай. Аздамічы.
ПОДРУЧАЦЦА незак. 1. Дамаўляцца; наймацца
96 👁