Старонка 96
◀ / 273 ▶
ЗАДУМАЦЬ зак. Задумаць. Шо задумала, то й зробіла. Запясочча. ЗАДУЦЬ зак. Задзьмуць. Шчо ні посей, то пропадае, задуне песком дай нема. Луткі. ЗАДУШЫЦЬ зак. Задушыць. Коліся воўк задушыў быка, то бацько іш шкурой закопаў. Мачуль. ЗАДЫШКА, ЗАДУШКА ж. Задышка. Цепэр мне не можно много вубіраць, задышка ў мене, мене задушка забівае. Сямігосцічы. ЗАЕДА ж. перан. Заўзятая працаўніца. Вона заеда така, у робоці заедліва, коб усе ў ее було. М. Малешава. ЗАЕДАЦЬ незак. Заядаць. Заедзь заедае товар, то зажэном у воду да стоіць. Луткі. Раз'ядаць. Помаж, то так заедае ў рану. Верасніца. ЗАЕДЗІ мн. Трэшчынкі ў вугалках рота. Хотамель. ЗАЕДЗЬ ж. Заедзь. Заедзь у лесе до того бувае, шо худоба пропадае. Нацягне ў лёгкіе і помрэ. Пагост. ЗАЕДЛІВЫ прым. Злы. А та невестка — да сухе, да заедліве! Запясочча. Заўзяты. Вона така ў робоці заедліва! М. Малешава. ЗАЕЖДАЦЬ, ЗАЕЖДЖАЦЬ незак. Заязджаць. Скрозь заеждалі лоткою ў грыбу. Чэрнічы. ЗАЕСКОЛІЦЦА зак. Закапрызнічаць. Чого ты заесколіўса, ходзі поеж. Старажоўцы. ЗАЕСЦІСА зак. Раззлавацца. Нешчо заелосо, шчо мало ему горэлкі. В. Малешава. ЗАЕЎМЕНІЦЦА зак. Раззлавацца. Заеўменіласа, шо на шубу ёй грошы не даём. Пагост. ЗАЕЦ м. Заяц. Заец як покачаецца по снегу, то белы. Запясочча. Под екім кустом седзіць заец, як дождж ідзе? (загадка). Под мокрым (адгадка). Хотамель. Бакавы выраст на печаным хлебе. Хотамель. ЗАЕЧЫ прым. Заечы. Бало, варылі заечэ мясо, а зарэ тушаць зо сметаной. Хотамель. △ Заеча капуста. Заечая капуста. Дзеці купаем у заечой капусце малые, шоб спало да шоб росло. Луткі. Заеча куцейка. Смолка. М. Малешава. Заечы чоснок. Лугавы часнок. В. Малешава. ЗАЖАБЕРЫЦЦА зак. Пакрыцца цінай. Вода коло берега зелёная, зажаберыласа. Пагост. ЗАЖАЦЦА зак. Углыбіцца ў пожню пры жніве.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶