Старонка 91
◀ / 273 ▶
ЗАГНЕВАЦЦА зак. Загневацца. Скажы ей, а то загневаецца. В. Малешава. ЗАГНЕТ м. Скупеча. Тэ село — такі загнет, скупы люд. Бярэжцы. ЗАГНЕТ, ЗАГНЁТ м. Дробныя трэскі, лучына. Насеклі загнёту подпальваць дрова ў печэ. М. Малешава. Загнет клалі на посвет з лупленіцы, вон горыць зырко і без сопухі. Луткі. Агонь. Клалі серэд хаты огонь, то звалі загнёт. Кароцічы. ЗАГНЕТА ж. Тое ж. Тые годы былі коміны, не было коросіны, зробілі комінка, то й палілі загнетою. Мачуль. ЗАГНІВАЦЦА незак. Загнівацца. Хвоя загніваецца з корэня. Хільчыцы. ЗАГНІЦІЦЦА зак. Запячыся. Ужэ загніціўса хлеб, зап'ёкса, зарумянеў. Кароцічы. ЗАГНОЙ м. Загнаенне. Загной у чыраку, шоб вучавіў, то мо б пропаў. Пагост. Зняць кору, коб не буў загной. Запясочча. ЗАГНУЗДАЦЬ зак. Закілзаць. Верасніца. ЗАГНЮСІЦЬ зак. Забрудзіць. Загнюсіў косцюма, трэ ёго ўстроіць і сціраць. Аздамічы. Голубы гору загнюсілі. Усе чысто позгнюшвалі. В. Малешава. ЗАГОВОРАЦЬ незак. Замаўляць. Заговоралі под од мушэй. Кароцічы. Кроў заговорайце мне, коб не пошла. Луткі. ЗАГОДА ж. Хабар. Трэба екую загоду маць, шоб ему даць. Хачэнь. ЗАГОДЗІЦЬ зак. Задобрыць, падкупіць, даць хабару. Гэта шляхта загодзіла землемера. Хачэнь. Не будзе суду, загодзілі воны суд. Запясочча. ЗАГОДЗЯ прысл. Загадзя. Загодзя трэба зробіць. Аздамічы. Загодзе перэд с'ятком трэба ўсе зробіць. Луткі. Загодзя трэ було казаць. Верасніца. ЗАГОДОВАЦЬ зак. Адгадаваць, адрасціць. Загодоваў бороду. Верасніца. ЗАГОІЦЦА зак. Загаіцца. Покаль — гразі напрэцца дай загоіцца (пра рану). Запясочча. Забрудзіцца. Загоілосо ведро, шо й не можно рукі ўложыць. В. Малешава. ЗАГОІЦЬ зак. Загаіць. Ніяк не можно загоіць раны. Луткі. ЗАГОЙВАЦЦА незак. Загойвацца. Зацегае рану, то ўжо вона загойваецца. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶