Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
змолдць. Кароцічы. 2. Шмат. Од гэтых уюноў завдзно! Запясочча. ЗАВО'Й ж. Хвароба жывата. Бувало, жывот заболіць, то кажуць завой, a цепер апендзіціт. Хачэнь. Конь упаў, завой пропаў. Мост проваліўса, завой утопіўса (з замоем ад завою). Там жа. ЗАВОЛО'КА ж. 1. Жгут, вяровачка з конскага воласу, ільну або лыка. Зиволокі робілі, як пёрсці гніюць. Дварэц. Отцягае на персцях шкуру i процягае навулёт заволоку. Цераблічы. Ек опой, то зацягном заволоку коню за спіну. Чэрнічы. 2. Валацуга. Заволока, покінуў свою жонку i дзеці да цегаецца. Запясочча. ЗАВОНЯ'ЦЦА зак. Запахнуць. Ек здохне І завонясцца сцервяковіна, то закдпвалі под бсокор. Цераблічы. ЗАВОНЯ'ЦЬ зак. Тое ж. Завоняв сало без солі. Сямігосцічы. ЗАВОФ м. Закутак, ціхае месца. У завор погналі коровы, там не такі вецёр. Мачуль. ЗАВОФ 'Е н. Тое ж. Алынаны. ЗАВОФНЫ прым. Закуткавы. У зазорном месці положыў. Алыианы. ЗАВОРО'ТКА ж. Заваротак. На заворотцы кузня була. М. Малешава. ЗАВОРОЧАТДЦА незак. Заварочвацца. Мачуль. ЗАВОРОЧА'ЦЬ незак. 1. Заварочваць. Заворочай у ту вулку гусей! Цераблічы. 2. Закрыць. Яму заворочав дзёрном. Цераблічы. ЗАВОРО'ЧВАЦЦА незак. Заварочвацца. М. Малешава. ЗАВСУШЧО прысл. Завошта. Завдшчо ему даваць гарэлкі? Хотамель. ЗАВУДЛОВА'ЦЬ зак. Зацугляць. Завудловаў коня. Альтаны. ЗАВУ'ЦЬ зак. Завыць. Собакі завулі, воўкі мо то ў селе. Пагост. ЗАГАДА'ЦЬ зак. 1. Загадаць. Загадаў на роботу мне. Аздамічы. Гусок нарваў, мо дзеўка ему загадала. Дварэц. 2. Сказаць загадку. Загадалi ёй тры загадкі. Бярэжцы. ЗАГА'ДВАЦЬ незак. 1. Загадваць. О, загадваць трэ шо есці? Шо на столе стощъ, то трэ й есці. В. Малешава. 2. Вызначаць цану. На Полесьі дзешоўлёй купіў бу грибу, а ек вона прынесе, то загадвае дорого. Дварэц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

завоняцца, завоняць, заворотка, заворочаць, заворочвацца, завудловаць, завуць, зйволокі
2 👁
 ◀  / 273  ▶