Старонка 86
◀ / 273 ▶
цэ (прымаўка). В. Малешава. 2. Загадаваць. Косы завелі доўгіе. М. Малешава. ЗАВЕСЦІСА зак. 1. Заняцца. Як завеліса біцца — не мешайса! Луткі. Як заведзецца іці дождж, то ідзе і ідзе і конца нема. Аздамічы. А я завеласа муць у хаці. Дварэц. 2. Завінуцца. Заваласа робіць, шо і не бачыла нікого, ге ўнурыласа. Мачуль. Заведуса, дзень роблю і не дыхаю. Чэрнічы. Кума завеласа за едой дай говорыць не хочэ. Мачуль. Як заведуцца цецерукі токоваць, то й выстрэла не шманаюць. Аздамічы. 3. Развесціся, распладзіцца. Стонога заведзецца, бо сыро. Цераблічы. Заўёўса вершочок на молоцэ. М. Малешава. ЗАВЕТ м. Запавет. Му завету дзедоў слухалі. В. Малешава. ЗАВЕШАНЫ дзеепрым. Завешаны. △ Золотом завешаны. Пра выхаванасць. Вы плохого не чуеце, вашы молодые вушы золотом завешаны. Запясочча. ЗАВЕЯ ж. Завея, завіруха. Завея, дорогу заметае. Альпень. ЗАВІВАЦЬ незак. 1. Завіваць, закручваць. Коліся молоду зоўсім завівалі, шчо вона нічога не бачыла. Хачэнь. 2. Заломваць. Завіткі завіваюць у жыці. Бярэжцы. ЗАВІДКІ мн. Завідкі, зайздрасць. А ее завідкі беруць. Аздамічы. ЗАВІДНІК м. Зайздроснік. От завіднік, усе завідуе на чужых жонок. М. Малешава. ЗАВІДНО прысл. Завідна. Прышоў завідно. Запясочча. ЗАВІДНЫ прым. Надта добры, зайздросны. Завідна дзеўка ў Мар'і. Верасніца. ЗАВІДОВАЦЬ незак. Зайздросціць. Такому трэба завідоваць, который йдзе і ног под собою не чуе. Луткі. Я навек завідую на ее. Хачэнь. Нема чого завідоваць на чужэ добро. Азяраны. Здоровец, я ёму завідую. Пагост. ЗАВІНАЦЦА незак. Заводзіцца. А вон завінаецца біцца. М. Малешава. ЗАВІНДОВАЦЬ зак. Завесціся, пачаць сварыцца. Ну, ужэ завіндоваў! Запясочча. ЗАВІНУЦЦА зак. Завінуцца, узяцца шчыра. Як завінуліса мы косіць, як завінуліса мы косіць, як завеліса, то до вечэра кончылі. Пагост. Як завінуса жаць, ні піць, ні есці не могу. Хачэнь. Вон сам як завінецца росказваць! Талмачава. Вельмі прыстаць. Вон завінуўса коло мене, кеб грошы дала. Хачэнь. Моцна захацець.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶