ЗАВАДЗІЦЬ зак. Завадзіць, занудзіць. Мойму Петру од яблык завадзіло. Хільчыцы.
ЗАВАЛ м. Абрыў у вадзе. Ох, затоб у завал ускочыла! Верасніца.
ЗАВАЛЕЙ м. Лежань. Завалей, шчо заваліўса і лежыць. Луткі.
ЗАВАЛЕНЬЕ н. Мноства. Було ў нас карпоў заваленье! Рубель.
ЗАВАЛІСТЫ прым. Закруглены. Заваліста сокера, бо погано точыў. Аздамічы.
ЗАВАЛІЦЦА зак. 1. Уваліцца. Попаў у безну кажуць, ек ідзе чоловек у болота да заваліцца. Сямігосцічы. 2 перан. Прапасці. Хоць заваліса ў гэтой робоці. Дварэц.
ЗАВАЛІЦЬ зак. Закласці (дзверы, вароты). Заваліў дзверы на завалку. Аздамічы.
ЗАВАЛКА ж. 1. Завала, засаўка. За завалку броківу затыкалі, шчоб ведзьма не доіла короў. Сямігосцічы. 2. Закрутка ў дзвярным вушаку. Аздамічы. 3. Засаўка з металічным ключом (у гаспадарчых памяшканнях). Аздамічы.
ЗАВАЛЬВАЦЬ незак. Закладваць (дзверы, вароты). Хотамель.
ЗАВАЛЬЕ н. Мноства. Ох, у лесе дроў завалье! Сямурадцы.
ЗАВЕДАЦЬ незак. Памятаць. Я й не заведаю,— тут ніколі не ўсыхало. Дварэц. Я як заведаю, то ўжэ ўмерла тая баба. Луткі.
ЗАВЕДОВАЦЬ незак. Тое ж. Ек я стаў заведоваць, то курніц не було ў Лутках. Луткі.
ЗАВ'ЕЗ м. Завязь. Попоўзлі гуркі мое, цвітуць, а заўезу нема. Луткі. Завез е яблук. Там жа.
ЗАВ'ЕЗАЦЦА зак. Завязацца (пра плод). Ек заўяжэцца гарбузка, то вусы на лобузніку ў гарбузах е. Буразі. Я на лозе завезаласа, як овад (жарт). Хачэнь.
ЗАВ'ЕЗАЦЬ зак. Завязаць. Зав'ежы хустку, а гола не йдзі! Буразі. І вузлека заўяжэ на нітцы. Верасніца. △ Завезаць коту хвоста. Зрабіць вельмі мала або амаль нічога. Неўмека — і коту хвоста не завяжэ. Аздамічы.
ЗАВ'ЕЗКА ж. 1. Завязь. На гарбузах пустоцветы і завезкі попадалі. Хачэнь. От такіе завезкі булі ў яблуках. Луткі. Гуркі хорошэнько цвітуць, завезкоў богато.
85 👁