вало. Верасніца. 3 перан. Марнаваць. Только ўрэм'е дарэмно забівае. В. Малешава.
ЗАБІРАНКА ж. Дзікая качка, у якой забралі яйкі з гнязда. Это нека забіранка будзе. Не можэ буці, коб у ее одно пяць було еец. Цераблічы.
ЗАБІТЫ дзеепрым. Набіты, перапоўнены. У жак улезло трыццаць лешчоў — забіты буў рыбою жак! Верасніца.
ЗАБІЦЦА зак. 1. Забрацца, заехаць далёка. Мое дзеці забіліса далеко, шо я не ежджу к ім. М. Малешава. Забіўса ў таку заросць, шо не вулезці. В. Малешава. 2. Знясіліцца, змардавацца. Поліна забілас на робоце, ніколі не спіць. Сямігосцічы. 3. Пачаць біцца. У мене моцно забілосо серцэ от спуду. Верасніца.
ЗАБІЦЬ зак. 1. Забіць, зрабіць мёртвым. Забілі воўка і воўчэнят забралі. Сямігосцічы. Забіў подсвіняку, то ўжэ з'елі. Хачэнь. То ёго бацька гром забіў. В. Малешава. Наталко, заб'ю, як не пойдзеш! Сямігосцічы. 2. Скалечыць. З вётлы ўпаў да забіў ножку. Верасніца. 3. Заклінаваць, замацаваць. Забіў косу. Кароцічы. 4. Закрыць наглуха дошкамі. Забіў шчыта дошками. Аздамічы. 5. Застукаць у час гульні ў хованкі. Кого забіла першого, той ідзе спаць. Цераблічы. △ Дух забіць. Заняць, сціснуць дыханне. Дух забіло од первачу, ледво не затхнуўса. Луткі. От даў под ложэчку, шчо й дух забіло. Сямігосцічы. Забіць грады. Вельмі зарасці. Васількі забілі грады. Полі-полі, а воны ростуць. В. Малешава.
ЗАБІЧКОВАНЫ дзеепрым. Забіты, запоўнены. А сені і веранда — усе забічкованые тымі людзьмі. М. Малешава.
ЗАБІЯЦКО прысл. Заўзята. Я забіяцко курыў да бросіў. Азяраны.
ЗАБЛЁХАЦЬ зак. Заплюхаць. Рыба заблёхала ў коўбёшы. Пагост.
ЗАБЛУДЗІЦЦА зак. Заблудзіцца. Не йдзі ў лес, заблудзісса! Хільчыцы.
ЗАБЛУДЗІЦЬ зак. Заблудзіць. Заблудзіў у лесе, попоблутаўса. Бярэжцы. Прымечу дол, дорогу, корчэ і не заблуджу. В. Малешава.
ЗАБЛУДНЫ прым. Беспрытульны, апушчаны. Ходзіць, як заблудны, коб дзе выпіць. Аздамічы.
ЗАБЛУТАЦЦА зак. Заблытацца. Чашэчка з клубочка ссунецца і заблутаецца. Луткі.
78 👁