нуць. Кабан дзікі як жугане ў бок — не ўспееш і огледзецца. Бярэжцы. Як жугене, корпене, то берэжы вуха. В. Малешава.
ЖУГНУЦЬ зак. Спаліць, пусціць з дымам. Сушню жугнулі. Хачэнь.
ЖУГРЫЦЬ незак. Нажарваць, напальваць (у печы). Трэ добро жугрыць, шоб цепло було. Верасніца.
ЖУДРА, ЖУЙДРА ж. Асадак, гушча. Квас вупілі, одна жудра ў глеку. М. Малешава. Каламуць. Ой, не п'ем, то жудра! Аздамічы. Твань. Увобраўса ў жуйдру, не вулезці. Цераблічы. Попаў у таку жудру, шчо чуць вубраўса. В. Малешава.
ЖУЖА ж. Твань, рэдкая гразь на балоце. Альпень.
ЖУЖКА ж. Буркаўка (цацка). Альшаны.
ЖУЖЭЛЬ, ЖЫЖЭЛЬ м. Жужаль, шлак (у кузні). У горні жужэль е, его вукідаюць, вон ужэ спаханы. Луткі. Земля, бы жужэль. Бярэжцы. Жыжэль зробітса, ек вугольне перэгорыть у горне. Альпень. Цвёрды нагар у коміне. Жужэль — то перэгорэўшая ў вогне сажа; ек я трусіла коміна, то буў поўны жужэлю. Луткі.
ЖУЙКА ж. △ Жуйку жоваць. Перажоўваць ежу (пра буйную рагатую жывёлу). Добрэ, ек корова жуйку жуе, а жуйку не жуе, то негожа. Запясочча.
ЖУК м. Жук. Не покропі картоплі, то з'есць жук. Верасніца. Будзе заўтра погода — жукі летаюць (прыкмета). Луткі. △ Жук водзены. Жук-рыбаед. Пагост. Жук рогаты. Жук-алень. Жук рогаты до крове палца прошчыкнуў. Там жа. Майскі жук. Хрушч. У этом годзі майскіх жукоў було вельмі мало, оттого і лето холоднэе. М. Малешава. Комарацкі жук. Каларадскі жук. Жукі комарацкіе картоплі едзяць. Запясочча. І жук і рак. Кожны, любы, абы-хто. Колісь опенію знімалі, шчоб стрэльба була, а цепэр і жук і рак то стрэльбу несе. Мачуль.
ЖУМРЫЦЬ незак. Хрупаць. Корова жумрыць сено. Верасніца. Конь жумрэе сечку. Там жа. От жумрае, бі тая овечка. Сямігосцічы.
ЖУНІ-ЖУНІ, ЖУНІКІ-ЖУНІКІ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць парасят. Дварэц.
ЖУПА ж. Від дзіцячай вопраткі. Запясочча.
ЖУПАН м. Кажух, пакрыты сукном. Хто рад жупаном, а хто й лахманом (прымаўка). Верасніца.
ЖУР м. Жур. Пшэнічные вусеўкі мочаць да заквашваюць — робяць жур, як кісель, а з оўсяных вусевок шчэ
82 👁