ЖОНАТЫ прым. Жанаты. Дайжэ жонатые гулялі ў ту гульню. Альшаны. А вон шчэ не жонаты, гэтой хлопец? Бярэжцы.
ЖОНЗНО н. Вялікая няўклюдная жанчына. От жонзно пошло неке. М. Малешава. 2 экспр. Жонка. Не скажэ на ее жонка, да секё-такё жонзно. В. Малешава.
ЖОНКА ж. Жанчына. Нас, жонок, було ў Заяцельі тры-чотыры, шо косілі. Запясочча. Шчэ старэйша жонка ё ў Берэзцах. Бярэжцы. Сын тоё жонкі ўвосень у армію пойдзе. Хачэнь. 2. Жонка. Коб і свою жонку да на чужом дворэ ўбачыў, то іначча, то лепша. Луткі. Свою жонку не поменяю на вашы дзве! Кароцічы. Перва жонка од бога, друга од людзей, а трэця—од чорта, а на чэцвёртой і не рэшайса жэніцца (прыказка). М. Малешава. Сварліва жонка, шчо гніль у косцях (прымаўка). Сямігосцічы. Жонку б'е не мужык, а езык (прымаўка). Там жа. Брат любіць сестру богату, а жонку здорову (прымаўка). Старажоўцы. Не то родзіна, шо мене родзіла, а то, шо жонку (прыказка). В. Малешава. Памянш. жоночка. Ой, жоночкі, нешчо пужае! Луткі.
ЖОНОЧЫ прым. △ Жоночые коноплі. Маніцы. Альшаны.
Паводле тлумачэння, названы так таму, што прадзіва з гэтых канапель ужывалі жанчыны на свае патрэбы, на палатно для жаночага адзення, а не для мужчынскага. Альшаны.
ЖОНОЧЫНА ж. Жанчына, кабеціна. Чыя гэто жоночына пошла, откуля вона? В. Малешава.
ЖОНЧНО н. зневаж. Тое ж. Зайдзе жончно ў цэркву да коло прэстолу стоіц. Запясочча.
ЖОНЧУР м. Той, хто любіць быць у жаночай кампаніі. Жончур ты, коло жонок круцісса. Запясочча. Гэто жончур, вон за жонкамі век, гэты собака! Луткі. Бабнік. Іван такі жончур, шо ў кажном селе жонка е. Там жа.
ЖОРНА мн. Жорны. Колькі того хлеба трэба було на жорна накруціць дзецям! Дварэц. У нас булі жорна, да посёклі іх. Пагост.
ЖОРНОВУ прым. Які належыць да жорнаў. Поўпрыцы е ў камні жорновом. Сямігосцічы.
ЖОРОСЦЬ, ЖЭРОСЦЬ ж. Нятоўстая высокая дзеравіна без сукоў. Така жэросць хороша вуросла, лата будзе. Цераблічы. Жэрэсць — это жордка обчэса-
77 👁