ДЫХОВУ прым. Задышлівы. Породня ў іх такая, іх було тры браты, некіе такіе дыховуе. Луткі.
ДЫХТАР прысл. Дакладна. Дыхтар похожа на его. Цераблічы.
ДЫШЛЁВУ прым. Дышальны. Дышлёву воз. Верасніца.
ДЫШЭЛЬ м. Дышаль. Дышэль метроў тры ў сосе буў. Цераблічы. Дышля ў возе не було раней. Верасніца.
ДЭРЭШОВАТЫ, ДЗЕРЭШОВАТЫ, ДЗЕРЭСОВАТЫ прым. Светлай масці, шэры. Дэрэшоваты конь такі, бу популены. Аздамічы. Дзерэшоваты, дзерэсоваты. М. Малешава.
Е
Е незак. Есць. А ў цебе бацько е? — Е.— Маці е? — Е. М. Малешава.
ЕВОР м. Дзіцячая гульня. Дзеці ходзяць парамі і спяваюць: Евор, еворові дзеці, шчо ві там робілі? — Васіля жэнілі. В. Малешава.
ЕГІПТА ж. 1. Пагібельнае месца. Попаў у гэту егіпту, то не вуберэшса. Луткі. Упала корова ў егіпту, оно вушы торчаць. Любавічы. 2 перан. Зайздросны чалавек. От егіпта, усе тобе мало. Верасніца.
ЕДА ж. Яда, харч. Трэба прыдумаць еку еду. Хачэнь. Это, дзеткі, у мене не еда, нема молока. В. Малешава.
ЕДАК м. Ядок, ядун. Едак ты, ек той комар. В. Малешава.
ЕГНЯ н. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці. Старажоўцы.
ЕДЗЕНЬЕ н. Яда, харч. На цэлы дзень едзенье. Хачэнь. Було на веселы і піценья і едзенья. Верасніца. Котапцы — мое едзенье. М. Малешава.
ЕДЗЕЦ м. Ядок, ядун. О! Такіе едцэ, шчо не з'елі і одного горшчыка. Луткі. Добры едзец, да мала ложка (прымаўка). Бярэжцы. Екі ты едзец, такі ты косец (прымаўка). Луткі.
ЕДКІ прым. Які ахвотна з'ядаецца. Это сено таке
78 👁