Старонка 48
◀ / 273 ▶
(прымаўка). Дварэц. Од дурного солоўя і дурна песня (прыказка). Сямурадцы. Велікі до неба, а дурны, як не трэба (прымаўка). Старажоўцы. ДУРОВАТЫ прым. Прыдуркаваты. Нейкіе дуроватые булі хлопцы, шо іх не побралі. Дварэц. Дуровата з дуроватых, шо не пошла за его. Хачэнь. ДУРОВАЦКІ прым. Тое ж. Дуровацке порося, не хітрэ, за людзямі бежыць. М. Малешава. ДУРЫЦЦА незак. Дурачыцца. Дай дзіцяці, шоб не дурылосо. Сямурадцы. ДУРЫЦЬ незак. Неразумна, капрызліва жадаць, прасіць. І не дуры, цыганко, нічого не дам. Пагост. ДУРЭНЬ м. Дурань. На чорта вам дурня займаць. Верасніца. Дурэнь-дурэнь, а сало сырэ любіць (прымаўка). Цераблічы. Дурэнь і м'яло ломіць (прыказка). М. Малешава. ДУРЭЦ м. Каласоўнік. Дурэц по жыту росце. Цераблічы. Вельмо боіцца лён дурца і дзерэзы. М. Малешава. △ Наесціса дурцу. Здурнець, адурманець. Ек напроціў пошоў чоловек, то кажуць: ужэ ты дурцу наеўса! Альгомель. ДУРЭЦЬ незак. Дурэць, дурачыцца, балавацца. Не дурэйце, дзеці! Луткі. ДУХ м. Паветра. І дух некі іначы, важкі такі. Запясочча. Нагрэтае паветра. Нема ў хаці ніякого духу, холодзіна, шо собак гоняй. М. Малешава. А ёму чого було з паршывою головою ў дух лезці? (прымаўка). Там жа. Жыццёвая сіла, здольнасць. Пока з багатого пух, то з бедного — дух (прымаўка). Луткі. △ Упасці духом. Зажурыцца. Моцно вона ўпала духом, як Яночку ее сховалі. Чэрнічы. Нечысты дух, злы дух. Нешта нядобрае. Бярэжцы. Пах. Добры дух з дзежкі. Чэрнічы. Вон его і духу не хочэ чуць. Луткі. Ай, смашно, шо і духу чуць. Запясочча. △ Без духу. Нічога не адчуваючы, з апошніх сіл. З бору уцекалі без духу, без душы беглі. Луткі. Пухір у рыбы. Цераблічы. Пелька ў лёдзе на вадаёме. Рыба вельмі ідзе на дух, як ей занудзіць ужэ. Цераблічы. ДУХОВІК м. Душнік. Духовікі булі ў печэ. Сямурадцы. ДУХОВІНА ж. Сонечнае спляценне. Удырыў под духовіну. Альпень. ДУХОМ прысл. У момант. Коб духом там буў. Ха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶