ДУБЕЦ м. Дубец, тонкая гнуткая дзеравінка, галінка. От коб хорошы дубец, от я цебе ссек бу! Запясочча. Кош на рыбу з дубцоў плелі. Луткі. Ідзі ешчэ вырэж дубцоў добрых, я тобе дам пам'ятного, і ўедзеш. Кароцічы. 2 перан. Высокі тонкі хлопец. У Ганны дзеці хоць малые, але ж гладкіе, а мое — дубцэ. Верасніца.
ДУБЕЦЬ незак. Халадзець, стыць. То дубею, то горачэ од страху. Сямігосцічы.
ДУБІКОМ прысл. Дубам. Зашкоруп кожух, дубіком стаў. Аздамічы.
ДУБІНА ж. Дубовае палена, палка. Як добро плечэ, то й дубіну сечэ (прыказка). Кароцічы.
ДУБІЦЬ незак. Цягнуць. Ну, давай, дубі вулье на дзерэво. Бярэжцы. Кот схопіў ціпленя дай дубіць у тэе закло под вётламі. Дварэц. Дубіць горэлку да і ўсе. М. Малешава.
ДУБЛЁНКА ж. Сырамятная скура. Дварэц.
ДУБНІК м. Дубняк. У нас жэ дубніку було, дубніку! Хачэнь. Памянш. дубнічок. Воны вечно ўсе по дубнічку седзяць, тые грыбу. Хачэнь.
ДУБОВІК м. 1. Несапраўдны баравік. Дубовік — бы грыб, да сінее. Аздамічы. Воны цьвордые, ек дуб, затым на іх кажом дубовікі. Хачэнь. 2. Старшы на плыце. Запясочча.
ДУБОВУ прым. 1. Дубовы. Пеклі на дубовых лістах хлеб, смашны буў. Чэрнічы. 2. Адубелы. А вон нежыву, дубову. М. Малешава.
ДУБОМ прысл. На дыбы. Дубом поставілі ёго, да заліўса (пра каня, які пераплываў за лодкай рэчку). В. Малешава. Спужаўса, аж дубом стаў. Альшаны.
ДУБРОВА ж. Дубовы лес. У дуброві ўпорану рыжыкі шукала. Пагост.
ДУГА ж. Дуга. Ек устане — вўшэй коня, ек ляжэ — ніжэй кота (загадка). Дуга (адгадка). Хачэнь.
ДУДАР м. Дудар. Ужэ помёрлі тые дударэ, шо колісь булі. Цераблічы. На веселлі гармоніст з барабаншчыком і дудар гралі. Пагост.
ДУДКА ж. Дудка. От спевае, бы ў дудку грае. Луткі.
ДУДНЕЦЬ незак. экспр. Бурчаць, бубніць. От дудніць і дудніць стара, уеласа, бі горка осіна. Сямігосцічы. Дудніць собе под нос. В. Малешава.
ДУДУКАЙЛО н. экспр. Буркун. Эдзік, дудукайло ты! Сямігосцічы.
77 👁