свадзьбу. Ужэ йдуць гэто од молодого по мене. А гэты, шо мене хоцеў, то... Я вуйшла на двор по воду ці шчо, вон за мене. А ў нас тут сад буў большой, тут хата стояла колісь наша. А вон за мене да ў той сад. Д а поселі му ў кутку там у саду. I вон рэве, i я рэву. I нас шукаюдь. Тут одна старуха подказала мацер, а маці кажэ: «Ну а шо я зроблю? Точно пошлі да потоп'яцца». Это ж було так. Не по любові жэніліса, пошлі да потопіліса. Ох, да тут крык, да зык, да соматоха, пока мене не трапілі да посадзілі за стол! Д а от ека була мне свадзьба. КАРАВАЙ От ужэ ўзаўтра веселье. От прыходзіць хросна маці. Ужэ вона этого коровая строіць. Вон у місі ў такой велікой рошчынены. Хросна маці сама рошчыняла. Ужэ подходзіць вечор. Ужэ коровайніц поззывалі. Это молода ходзіла, на коровай звала. Ужэ зобраліса. А там у печэ топіцца. А ў печэ трэба на коровай тры раз закідаць дрова. Не по багато, але ж трэба, шоб було тры раз. Згораць, адале зноў раз закінуць, згораць, зноў раз закінуць. Ну, ужэ зовудь: «А дзе ж та маці, ужэ пора коровая саджаці». Ужэ йдзе та маці. Берэ гэту місу з этым цестом, i ўжэ вона стаўляе i кажэ: «Благослові, оцец i маці, уся родзша ў хаці, коровая ў печ саджаці». Бона ўжэ берэ гэтэ цесто, качае й качае. I жонкі коло ее стояць. Тожэ по трошку беруць да качаюць. Да одные зробілі месеца, a тые роб'яць такіе бараночкі маленькіе, шчоб попекці да на этого коровая понізаць. А сад ужэ саджаюць, як.спечэцда. Ужэ ж посылаюць маршалкоў: «Ідзеце ж нарэжце росох ic саду ў коровай». Ну, ужэ гэта маці, як начынае качаць, ужэ вона й почынае песню: Тройца по цэркві ходзіла, Спаса за ручку водзіла. Прэчыстая ж маці, Прыдзі к нашой хаді Веселье зачынаці, Коровая ў печ саджаці. Ну, а потом ужэ й зноў. Воны i месяць, i спеваюць, i спеваюдь: Дробна пшонка, дробна. На ўсе ж вона здобна. Куркі клююць, гускі шчьшлюць На столе коровай. Ото гэто песне такіе спеваюць. Ну, й шчэ ж, багато песень, то шчо ж вам спеваць усе? Ці хваціць дзве? Замесілі ўжэ коровая, ўжэ ўсе пострбілі, ўжэ хлопцы прынеслі эты сад. Эты сад ужэ беруць бабы, от так о цесто роскачваюць. Некоторые i гэтые pocoxi пообматваюць этым цестом, тоненько-тоненько. I гэтые росошкі трэба ў печ, як шчэ не саджаюць коровая, шоб оны запекліса. От тогды ўжэ коровая ў печ саджаюць, як ужэ гэтэ ўсе поготовілі. Ужэ спеваюць. Росці, короваю, На столе ж вусокі
Дадатковыя словы
здббна, кблісь, потопяцца, робяць, росбх, соматбха
4 👁