КУЧУГУР'Е н. Вялікія шырокія купіны. Таке кучугур'е наростае на болоці. Мачуль. КУЧУГУРКА, КОЧЭГУРКА, КОЧОГУРКА ж. Купка раслін. Кучугурка жыта осталосо. Альгомель. Кочэгуркамі картоплі порослі, сям-там. Луткі. Кочэгурка на водзе, а корэнь, як нітка, то гэто осот. Цераблічы. От кочогуркамі накідаў, не ўмееш сеяць. Луткі. КУЧУГУРЫНА, КОЧУГУРЫНА ж. Тое ж. Пашы нема, одные кучугурыны. Рамель. Добру кочэгурыну знайшла ягод! Мачуль. Дзе косіш, да ека кочэгурына, то седзяць мурашкі кучкамі. Сямігосцічы. КУЧЭРАВУ прым. Кучаравы. Кучэравые косы. Альпень. КУЧЭРЫ мн. Кудры. От кучэры такіе, бы ў овечкі. Аздамічы. КУЯ ж. Злосная жанчына. Вот куя, усе бурчыць і бурчыць. М. Малешава. КУЯЯ ж. Хованкі. Сямігосцічы. КЫЦІ-КЫЦІ-КЫЦІ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць ката. Запясочча. КЫШ, КЫША выкл. Выгукі, якімі адганяюць курэй. Кыш, шчоб вас упадок поеў! Альшаны. Кыша! А куды то ты?! А-а-а! Шоб ты не дождала! Шоб ты выдох! А кыш! Луткі. КЫША м. і ж. Певень, курыца (у размове з малымі дзецьмі). От кыша побег. Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁