КУСТО'УЕ к. зб. Кусты. Така круглявінка, тут кустоўе було. Буразі. КУСУ'ШЧЬІ прым. Які можа ўкусіць. Кусушчые мухі. Запясочча. КУСЫ-КУСЫ' выкл. Выгукі, якімі нацкоўваюць caбаку. Кусы Марусю, кусы! Запясочча. КУ'СЬКА ж. Мінога рачная. Кароцічы. КУТА'С м. 1. Кутас. Кутасы на ўздзеццы. Хотамель. 2 мн. Махры. Хустка c кутасамі. Альпень. КУ'ТНІ прым. Кутні. Кутніе зубы боляць. Альпень. КУТО'К м. 1. Куток, мясціна ў вугле, у зацішным месцы. Я поставіла по тры трэсочкі, да воны, ўжэ ў кутку, то не померзлі (пра памідоры). Дварэц. На том кутку села плескёчэ бусько. Верасніца. Наш куток называецца Нова вуліца. Буразі. 2. Карма ў сетцы, у венцеры. Луткі. 3 Сляпая кішка, Хачэнь. Памянш. к у т 6 ч о к. Зробёць мне куточка, хатку маленьку. Хачэнь. КУТЫРГА'ЦЬ, КУТУРГА'ЦЬ незак. Няроўна ісці, кульгадь. Кутыргаюць часы. Альтаны. Кутургаць навучыласа, бы старая. Хотамель. КУ'ФОР, КУ'ФІР, КУ'ХЕР, КУ'ХОР м. Куфар. Куфір буў, такіе сундукі большые, a шафы i моды не було, Запясочча. Куфор. Хотамель. Кухер. Запясочча. Кухор. Аздамічы. КУ'ХАР м. Повар. Чорт кухара браў, шо з голоду поміраў (прымаўка). Альпень. КУ'ХЕЛЬ, КУ'ХОЛ м. Невялікі кубак. Бярэжцы. КУ'ХКАЦЬ незак. Кохкаць, усклікаць. Кухкае куранятам кура. Бярэжцы. На печэ лежу да кухкаю, шоб хто прывёз екі возок дроў. M. Малешава. Як не гож, то кухкай помалу. Сямурадцы. КУ'ХЛІК м. Кубак. У нас кухлік, a ў Хбчэні крушка, я не чула, коб у Хочэні кухлік говорылі. Верасніца. КУХТО'РЬІЦЬ незак. Гатавадь, кухарыць. Бона кухторыла смачно. Запясочча. КУХЦЕ'ЛЬ м. Кухталь. Доброго кухцеля даў! Запясочча. КУЦЕ'ЙКА ж. Лугавая смолка. От звіла венка с куцейкі. В. Малешава. КУ'ЦЕНЬКІ прым. Кароценькі. Куценькі кабанчык, такі кругленькі. Пагост. КУЦЕРЭ'МКА ж, Звада, шум, неразбярыха. На чорта эта куцерэмка! (пра вяселле). M. Малешава. КУ'ЦІК м. 1. Парсючок. В. Малешава. 2. Абламаны
Дадатковыя словы
бўсько, кустоуе, кусушчьі, куська, кутыргаць, кухель, кухкаць, кухол, кухторьіць, кухцель, куцейка, куцік, кўфор, кўхер, кўхор
0 👁