мі. Бярэжцы. А вона добрэ жыве?— Добрэ-э! М. Малешава. Добрэ, баценько, прыду. Аздамічы. Своё добрэ і ў войску (прымаўка). В. Малешава. О, вона жыве добрэ, як вуценя ў сітніку! Сямурадцы. Добрэ ох і ўдвох! (прыказка). Мачуль.
ДОБРЭЗНЫ прым. Вельмі добры. Добрэзны буў такі чоловек, мене шкодоваў! Запясочча. Мой дзядзько добрэзны-добрэзны, посоветуе мне, шчо робіць. М. Малешава. Дочка одна вельмі добрэзна да незамужня. Верасніца.
ДОБРЭЦ м. Добры, гуманны чалавек. І добрэц, а беда, як п'яны. Сямігосцічы.
ДОБРЭЧЫ прым. Вельмі добры. Вон такі хлопчак добрэчы, од его нічого не ўцечэ! (пра вучобу ўнука). Хачэнь.
ДОБУВАЦЬ незак. △ Добуваць веку. Дажываць. Я тут веку добуваю. Цераблічы.
ДОБУЧА ж. Дабытак, здабыча. Шчо будзеш кажну недзелю ходзіць на тую добычу, то ее будзе толькі на одзін обед (пра збор ягад, грыбоў). Бярэжцы. Берэце свою добучу, есце, шо ву ўчора добулі. В. Малешава.
ДОВЕДАЦЦА зак. Праведаць. Пойду доведацца дочкі, як вона там. Сямігосцічы.
ДОВЕДКІ мн. Адведкі. У доведкі ідуць до рожэніцы. Хотамель.
ДОВЕКУ прысл. Заўсёды, да смерці. Я хоцеў бы довеку жыць так, як ты. Цераблічы.
ДОВЕСЦІ зак. Асачыць. Собакі его довелі гэ. Аздамічы. По следу можно довесці его. М. Малешава. Давесці. Дов'ёў до самых слёз. Цераблічы. Вон доведзе косу. Кароцічы.
ДОВЕСЦІСА зак. Дайсці да пэўнага стану. Доведзецца до того, шо ўсе не трэба будзе. Цераблічы. Доведзецца на веку варыць і ў глёку (прымаўка). Сямігосцічы. Мець магчымасць. Не довелосо побуць ему на свеце. Цераблічы.
ДОВІВАНКА ж. Верацяно з пражай, зматанай з двух ручаек. До тоё ручайкі другую, от тобе й довіванка. Цераблічы.
ДОВОДЗІЦЬ незак. △ Доводзіць концы. Заканчваць. А шчо ж, не допоецё до конца? — Мы не старцы, шчоб доводзіць концы (прыказка). Цераблічы.
ДОВОДЧЫК м. Праваднік, падводчык. Булі доводчыкі, шчо показвалі, дзе людзі добро похавалі. Луткі.
80 👁