вы. Дзіця кручэнэ вельмі. Она малая була вельмі кручена, я поставіла молоко, а вона за тое молоко да на себе. Цераблічы. Кручэна овечка ты! Дварэц. Чому ты такі кручаны, не поседзіш (да дзіцяці). Аздамічы. КРУШ НГК м. Крушыннік. Кульбакі с крушніку гнули Верасніца. Крушнік бу блошчыцамі смердзіць. Запясочча. КРЫВА'УКА ж. Крывяная каўбаса. Альшаны. КРЬІВА'Ч м. Крывая сякера. Крывач буў корыта poбіць. Сямігосцічы. КРЫВЕ'ЗНЫ прым. Вельмі крывы. Ясень такі крывезны! Пагост. КРЫВЕ'НДЖ А', КРЫВЕНДЗЯ' м. экспр. Вельмі крываногая асоба. Сямігосцічы. КРЫВГЧ м. Кроўны сваяк. Хотамель. КРЫВІ'ЧКА ж. Кроўная сваячка. Хотамель. КРЬГВО прысл. Крыўдна. А ей крыво, шо я скажу. Аздамічы. КРЫВОВА'ЦЬ незак. Адносіцца з зайздрасцю i крыўдай. Крывуюць бабы, шо я цебе ўзела до себе на кварціру. Хачзнь. Вона крывуе, колі ў мене шо e. Запясочча. КРЫВОВЯ'ЗЫ прым. Крьівашыі. Аздамічы. КРЫВОНО'С м. Крываносы чалавек. Коб хоць крывонос, да бог прынёс (прыказка, пра жаданне выйсці замуж). Луткі. КРЫВОРО'ТЫ прым. Крывароты. 3 ляку зробіўса крывороты, рот завернуло ўбок. Альгомель. КРЫ ВО'СЛІВУ прым. Зайздрослівы. Крывосліву чоловек, усе ему бедно, цяжко, знебожыцца, шо ох! Бярэжцы. Вон такі крывослівы, вон нікому не одказаў тэ золото. Луткі. КРЫВО'ТА ж. Зайздрасць. 3 крывоты напісаў нехто, шо жонка з другім кохаецца. Хачэнь. Его крывоты беру ць, шо я лехчэй роблю. Пагост. КРЫВО'ТЛІВУ прым. Зайздросны. Такі ўжэ крывотліву на ўсе чужое. Пагост. КРЫВ У7 прым. 1. Крывы. Крыва берэза ву росла. М. Малешава. 2. Кульгавы, бязногі. А шчо робіць тому крывому, шо без ногі? Хотамель. 3. Нядобры, зайздросны. / крывым воком не гляну! Луткі. 4 перан. Неправы. Віні, хто праў, а хто крыў. М. Малешава. КРЫВУ'ЛЯ ж. Крывізна. Коб не крывуля, то дзерэво доброе! Запясочча. 16. Зак
Дадатковыя словы
крушнікў, крываука, крывендж, крывоваць, крывовязы, крывота, крывічка, крьівач
3 👁