Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
КОЦКУШКА ж. Шпуля. Коцюшкі купляюць у магазіні да ткуць. Запясочча. КОЦЯ'РД м. экспр. Кот. Тые-кошэчкі, а это — коцяра будзе! Верасніца. Ой, дам, коцяро! Аздамічы. КОЦЯ'ЧЫ прым. Каціны. У рысі коцяча порода ўся! Запясочча. КОЧ выкл. Выгук, якім адганяюць курэй. Коч у кучку! Хачэнь. КОЧА'Н м. 1. Качан. Кочауса кочаном по подлозе. Хачэнь. 2. Агрызак ад яблыка. Альпень.Д У к о ч а н а. Даўняя дзіцячая гульня. Ешчэ ў кочана гулялі, посядуцъ дзеці ў кружок, а одзін кочан. Хачэнь. У к о ч а н ы. Узор на тканым палатне (кветкі i птушкі). Запясочча. КОЧЭРГА ж. 1. Качарга. Кочэрга — сама старша ў вілках. Рамель. 2 перан. Згороленая бабуля. Кочэрго старая, тоўчы, шоб твой голоу тоўклі! (з казкі). Луткі. КОШ м. 1. Сплеценая з лазы каробка на калёсы або сані. Убіраюць картоплі ў шаньку, а потом вусыпаюць на воз у кош. Бярэжцы. Кошы робяцъ i зарэ, буракі возяцъ у іх. Сямігосцічы. 2. Сплеценая з лазы канічная стаўная лавушка на рыбу з устаўным канічным уваходам з дзіркай. Кошы робілі на ўюноў. Запясочча. Стаўляюцца кошэ для ўсякое душэ (прымаўка, кош можа вытрасці любы рыбалоў-злодзей). Чэрнічы. 3. Засек у млыне для засыпания збожжа на памол. Кош называлi, кудою сыпалі ў мліне. Запясочча. 4. Тулава без вантробаў, грудная клетка. Заб'юць свінча, да тое, шчо ў серэдзіне, вукінуць, а того коша повесяць, да вісіць. Луткі. Кош — то тые рэбра ў кабана. В. Малешава. 5. Апорная канструкцыя пад вялікі дах. Поставілі коша ў клубі. Аздамічы. 6. Яшчык на дне ў калодзежы. Кош грузілі на дно ў колодзезъ. Чэрнічы. КОША'НКА ж. Сумесь аўса i канюшыны. Кошанку бралі на возы ў лес. Луткі. КОШАФА ж. 1. Загарадка на папасе для адпачынку кароў. Городзяць кошару на товар. Запясочча. Коло лесу кошара, там целята стояць. Бярэжцы. 2 перан. Вялікі дом. Росцегнуў кошару, комлат мо сем. Луткі. КО'ШКА ж. Кошка. Ходзі, кошко, шчэ дам молока. Луткі. Кошка скрэбе — вецёр будзе (прымета). Там жа. Бачыцъ кошка лой, да не ей (прыказка). Аздамічы. КО'Ш КАЦЦА незак. Пароцца, мясціцца, займацца. Два месецы з ім толькі кошкаюцца. Альпень. Лежаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забюць, згорбленая, коцярд, коцячы, кошанка
0 👁
 ◀  / 273  ▶