Старонка 23
◀ / 273 ▶
штоб песок не вуносіло; особенно олехова дніца не зогніё тышчу лет. Там жа. ДНІШЧЭ н. Сядзенне (у грэбені). Зробі мне днішчэ ў грэбень. Сямігосцічы. ДНО н. 1. Ніз пасудзіны, прадмета. Трэба под той шукаць колодой, шо на дне лежыць (бокам на зямлі). В. Малешава. Жыром у дно заўсегда ўпаде хлеб. Рубель. 2. Дно ў вадаёме. На дно пошоў дубок. Цераблічы. Дзік дном перэйшоў рэку і вулез. Сямігосцічы. ДНЯМІ прысл. Удзень. Робілі днямі і ночамі эту роботу. Сямурадцы. ДО прыназ. Да. Мо кілометроў два до Рэмля. Сямігосцічы. До мое дзеўкі хлопец ходзіць. Цераблічы. Ногці откусвалі до году. Хачэнь. Дзве недзелі не должна іці до свое мацер молода. М. Малешава. ДОБАВІЦЬ зак. Дадаць, прыкласці. Верха добавіць у стог трэ, зогніе. Запясочча. Вон не возьме і не добавіць. Хачэнь. ДОБАЎКІ мн. Участак зямлі ў полі, які займаюць (або займалі) дадатковыя агароды калгаснікаў. На добаўках хвайные колхозные бураке. Цераблічы. ДОБЕГЦІ зак. Дабегчы. Не добег, не хваціло сілы. Цераблічы. ДОБІВАЦЦА незак. Дамагацца, дасягаць. Добіваўса і добіцца не мог. Цераблічы. Добіваюса я ў Запросье. Хачэнь. ДОБІРАЦЦА незак. Дабірацца. Доўго будзеш добірацца домоў. Кароцічы. ДОБІРАЦЬ незак. Падбіраць. Добрэ поле добіралі лён сеяць. Хачэнь. Не доберу чого есці. Там жа. А печэнь, то еду добірай! Луткі. ДОБІРКІ мн. Дзень заканчэння ўборкі льну. Луткі. ДОБІТНЫ прым. Такі, які ўсяго даможацца. Така вона настойчыва, добітна. Сямурадцы. ДОБІЦЦА зак. Дасягнуць мэты, дабрацца. Шыпшынніком затыкалі дзверы ў хлёвё, шоб ведзьма не добіласа. Хачэнь. Рэкою ў Крэмне добіласа, а ў Дворэц не можно було. Дварэц. △ Добіцца пухі. Давесці да канца справу. Хачэнь. ДОБОРНЫ прым. Адборны, выключны. Усе ў його доборное було. Луткі. Коні булі доборные, ехалі, як одным конем. Дварэц. ДОБРАНОЧ выкл. Дабранач. Добраноч.— Ідзі здорова. Бярэжцы. △ Даць добраноч. Развітацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶