КОРМ ГЛЩ А ж. Каріміцелька. Знёмо (назва поля) — это корміліца наша була, як водзено. Альгомель. КОРМГЦЬ незак. Карміць. Вутвы буту не даюць, кормі дай годзі. Луткі. Богатому то ŭ чорт дзеці корміць (прыказка). Старажоўцы. Не та маці, шо носіла, а та, шо корміла (прымаўка). Там. жа. КОФМЛЕНЫ прым. Кормлены. Пришла покрова — шоб була кормлена корова (прымаўка). Верасніца. КОФМЛЯ ж. Яда, харч. Екая с той рыбі кормля? B. Малешава. КОФМНІК м. Кормны парсюк. Перэломало кормніку ногу да вон i здох. Луткі. КОРМНЫ прым. Кормны. Возіў кормных свіней у Пінск. Луткі. КОРМУ'ШКА ж. Кармушка, скрынка для корму. У кормушку сено, сечку сыплю. Запясочча. КОФОБ м. 1. Кораб. Куры нанеслі цэлы короб еец. Аздамічы. 2. Дымаход. Аздамічы. КОРОФКА ж. 1. Чатырохвугольная або круглая пасудзіна (кошык, сяўня) з дранкі, саломы. Коробкою носяцъ грыбу, ягоды. Хачэнь. Кошэлъ з лозы, ш шылегі плетуць, а з дранкі — коробка. А там, у Сторожоўцах, зовуцъ тую коробку кошэлем. Хачэнь. 2. Круглая рыбалоўная стаўная лавушка на ўюноў. Коробка кругла, посерэд дзірочка, туды рыба лезе, а одтулъ не вулезе. Луткі. КОРО'ВА ж. 1. Карова. Не голодна корова, колі ў стрэсі солома (прыказка). Аздамічы. Шчука на нерэст — корова на верэс (прыкмета). Хачэнь. Корова стрэпене ногою — на мороз (прыкмета). М. Малешава. Як корова воды нап'ецца да сцепнецца — на мороз (прыкмета). Там жа. Як весною первы раз кожушку поймаюцъ, отсекаюцъ голову, вешаюць у комін, i як первы раз выгоняюцъ корову, вона должна перэйці черэз голову. Старажоўцы. 2 мн. Грузды. Белые тые— корову, шо іх марынуюць. Дварэц. КОРОВА'Й м. Каравай. Нарадзяць коровай, i молоды ідзе по молодую с короваем. Пагост. Сегодня вечэром коровай, а заўтра к венцу. Запясочча. Короваю наш грэцкі, спеклі цебе по-шляхецкі, с трох рэчок водзіца, с трох бочок пшэніца, i два кубочкі масла, i дзве доленькі шчасных (каравайная песня). М. Малешава. На чужы коровай рот не розевай, свой спечы i хорошэ скачы (прыказка). Старажоўцы
Дадатковыя словы
грыбў, кормушка, напецца
0 👁