Старонка 218
◀ / 273 ▶
КОПІЦА ж. Капа (сена). Аздамічы. КОПІЦЬ незак. Складаць у копы (сена, салому). І жонкі копяць солому, ужэ ўся Дуброва скоплена. Мачуль. КОПКА ж. 1. Пячурка (дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар). У нас ето копка ў печэ малая і велікая. Запясочча. Котка побег у копку. Аздамічы. Печ страхота була, і копка була махіная. Луткі. Була копка под прыпечком сковороду класць. Сямурадцы. 2. Бульба (у размове з дзецьмі). В. Малешава. КОПКАЦЦА незак. Корпацца. Я ўсе копкаюса коло печы, а ўжэ людзі на робоці даўно. М. Малешава. КОПНУЦЬ зак. Таўхнуць, парнуць. Можэ, у вочко ты копнула очкамі? Луткі. Як копну цебе, то ты побачыш! В. Малешава. КОПОНЕЦЬ незак. Капаць моцна. У мене аж з носу копоніць пот! Бярэжцы. КОПОЦЬ ж. і м. Копаць. От копоць пошла, шчо не відно дажэ хаты! Луткі. Копоць ідзе такі, горкі нейкі, лезе ў рот. Кароцічы. КОПТУР м. Дзіцячая шапачка. Альпень. КОПУЛ м. 1. Капыл у санях. Копулы забіваюцца ў полоз, чэтыры штукі. Аздамічы. Копулы роб'яць з дуба. Верасніца. 2. Калодка, па якой фармуюць абутак. Запясочча. КОПУТО н. Капыт. Бувае, копуто прыломуецца. Запясочча. Коні куюць, копута обрэзваюць. Луткі. Памянш. копуцік. Копуцікі ў ёго хорошые да ешчэ обрэзаные. В. Малешава. КОПЦЕВА ж. Копаць. От березы только копцева, як топіш. Сямігосцічы. КОПЦЕЦЬ незак. Капцець. Лампа горыць да копціць. Запясочча. КОПЦЁВЫ прым. Які капціць. Копцёвые дрова з берэзы. Цераблічы. КОПЦІЦЬ незак. Вэндзіць. У нас м'ясо копцяць шышкамі еловумі, грушовумі дровамі. Запясочча. КОПША ж. Капун, маларухавы, павольны ў рухах чалавек. Запясочча. КОПШОВАТЫ прым. Тоўсты, павольны і цяжкі ў рухах. Така копшовата баба, бы надута. Запясочча. КОПШУК, КАПШУК м. 1. Пузыр у рыбы; мачавы пузыр у жывёлы. Копшук во ўсякой рыбіні е. Дварэц. Копшук е і ў кабана. Кароцічы. 2. Капшук. Копшук ка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶