ве вухо дмухнуў, а ў праве вышоў (з казкі). Запясочча.
ДЗЮБ м. Дзюба. У любой пташкі е дзюб. Мачуль. Такі дзюб велікі ў чмеля. Цераблічы. Ужэ дзюбом подперласа, здыхае (пра гусяня). Там жа.
ДЗЮБА ж. Тое ж. Як качкі похаваюць дзюбі, то будзе холодно (прыкмета). В. Малешава. Памянш. дзюбка, дзюбочка. Гусь воле напхае поўнэ до самое дзюбкі. Хачэнь. Кулік бегае поўз рэку, дзюбочка остра. Запясочча.
ДЗЮБАТЫ прым. З вялікай дзюбаю (або носам). Дзюбаты пугач, так як коршак. М. Малешава.
ДЗЮДЗІК м. экспр. Парсючок. От дзюдзікі хорошые! Цераблічы.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць свіней. Хачэнь.
ДЗЮДЗЮКАЦЬ незак. экспр. Гаварыць. Годзі ты ўжо дзюдзюкала, седзіш да дзюдзюкаеш, дзюдзюкалка! Запясочча.
ДЗЮДЗЬКО м. экспр. Парсючок. Луткі.
ДЗЮДЗЯ ж. экспр. Свіння (у размове з дзецьмі). Бярэжцы.
ДЗЮЖЫН м. Тузін. Цэлы дзюжын дзецей у ее. Луткі.
ДЗЮЖЫЦЬ незак. Моцна праяўляцца, уздзейнічаць. Ужэ так дзюжыў дождж усю ноч! Верасніца. Воны іх дзюжаць, тых радовых, офіцэры. Луткі.
ДЗЮЛІК м. экспр. Парсючок. Альшаны.
ДЗЮЛЯ-ДЗЮЛЯ-ДЗЮЛЯ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць свіней. М. Малешава.
ДЗЮНЯ-ДЗЮНЯ-ДЗЮНЯ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць парася. Азяраны.
ДЗЯБЕЛ, ДЗЯВОЛ м. Д'ябал. Хоць одзін дзябел да светы е (прымаўка). Верасніца. Чорт мы каам, або дзявол. Сямігосцічы.
ДЗЯБІЦЬ, ЗЯБІЦЬ незак. Моцна прыпякаць, хвастаць. Коліся дзябляць і дзябляць морозы. Хачэнь. Дождж дзябіць. М. Малешава. Мороз зябліць, сыры мороз, аж хаты скрыпяць. Буразі.
ДЗЯБКО прысл. Холадна, зябка. Дзябко на дворэ, сыросць. Цераблічы. От дзябко, аж сіроты ўстаюць (прымаўка). Аздамічы.
ДЗЯБНУЦЬ зак. Пекануць, прыпячы. От дзябнуў мороз! Да на голу землю — погано! Сямурадцы.
83 👁