КОЙКА ж. Кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы. Запясочча.
КОКОРЫ мн. Дугі ў лодцы (аснова), да якіх прыбіваюць дошкі. Альшаны.
КОЛ м. Кол. Под полом-полом ходзіць барышня с колом (загадка). Муш (адгадка). Луткі.
КОЛДЫБАЦЬ незак. Клыпаць. Колдыбаю по уліцы поціху. Аздамічы.
КОЛЕДА ж. Калядны гасцінец дзецям. Коледу на роздво несуць хрышчоніком. Запясочча.
КОЛЕДОВАЦЬ незак. Калядаваць. Попрыходзяць хлопцы коледоваць. Луткі.
КОЛЕІНА ж. Каляіна. Запясочча.
КОЛЕЙКА ж. Чарга. Усе ў колейцы стоялі, а я збоку. Запясочча.
КОЛЕНО н. 1. Калена. У нас жонкі обуваліса по колено, а мужыкі нізенько. Хачэнь. Этэ прыданнэ хоць с колена колупай. Луткі. Осенею ложка воды, а по колено гразь. Сямігосцічы. Нек трэба на колено покласці і так его трусіць (пра тапельца). Пагост. 2. Паварот ракі. Коленом ідзе эта рэка. М. Малешава. Памянш. коленце, коленцо. Дожджыку, сыпені, шчоб колюжкі булі, по коленцо брулі. Талмачава. △ Сесці на коленцах. Прысесці, сагнуўшы ногі ў каленях. Села на коленцах да беру тые яблука. Хачэнь. Даць коленца. Ударыць каленам ззаду. А тому даў коленца, у кого дроў ні поленца (прыказка). Цераблічы.
КОЛЕСНІК м. Воз грузу на павозцы. Колеснік меншый за санного воза. Тураў. Здоровух чотыры копі згрэблі сена, то ж цэлы колеснік сена будзе. Луткі.
КОЛЕСНІЦА ж. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Тураў.
КОЛЕСНЫ прым. Калёсны. Колесная дорога. Луткі.
КОЛЕСНЯ ж. Усе дэталі і часткі да воза. Усю колесню сам робіў. М. Малешава.
КОЛЕСО н. Кола. Поломалосо колесо ў возі, то і жыткі ў іх не будзе (пра маладых на вяселлі). Верасніца. Чотэры браты под одноёю крышэю жывуць, одзін одного догоняюць, але не дожэнуць (загадка). Колёса ў возі (адгадка). Хачэнь. Памянш. колесцё. Запясочча.
КОЛЕСОВАЦЦА незак. Чаргавацца. Запясочча.
КОЛЕСОВАЦЬ незак. Кружыць. Чую, ужэ собака подняў, рушыў і ўжэ колесуе. Мачуль. Хто колесуе, той дома не ночуе (прыказка). Цераблічы.
119 👁