КНЫТОВАЦЬ незак. Збіваць жардзінкай жалуды. Высечэш кныта і кнытуеш тые жолудзі. Альшаны.
КНЮХАТЫ прым. Брухаты. Вельмо кнюхаты магазіншчык. Сямігосцічы.
КНЮХО н. Бруха. От кнюхо наеў! Сямігосцічы. Кнюхо загодоваў, бы ў свіньё. Мачуль.
КОБ злучн., часц. Каб. Ек у прымы, ка, іці, то луччэй, коб умёр. Цераблічы. Коб жэ рыбу браў, а то ж і сетку заберэ. М. Малешава. Коб да не кобу, то лезлі б самі ў коробку грыбу (прымаўка). Там жа. Поймай коба за лоба (прымаўка, пра нерэальныя жаданні). В. Малешава. Раней коб не тыждзень, і сватэ і свахі — усе було. Кароцічы.
КОБЗА ж. экспр. Тоўстая сытая істота. От пошла баба, бу кобза. Запясочча.
КОБЛУК м. Абруч у кошыку, рыбалоўных лавушках. Велямічы.
КОБУЛА ж. Кабыла. Му кажом кобула, а вон кабула. М. Малешава. Не по кобуле хвост, коліс баба казала (прымаўка). В. Малешава. Прышый кобыле хвост, то ў ее свой прырос (прыказка). Сямігосцічы.
КОБУЛЕЧЫ прым. Кабылячы. Коб кобулечэ молоко, то, можэ, поправіўса. М. Малешава.
КОБУЛКА ж. Вочка ў ніце. Накідала не ў тую кобулку. Верасніца. Верх шчакі. Мачуль.
КОВАДЛО н. Бабка для кляпання касы. Аздамічы.
КОВАЙЛО н. △ У к о в а й л о. Дзіцячая гульня з мячыкам. У ковайло як гуляюць, то вукоўваюць м'ячыком, як хто поймае, то очко, як не поймае, то вулазіць. В. Малешава.
КОВАЛЬ м. Каваль. Одзін сопожнік буў, а одзін коваль буў, меў кузню. Сямігосцічы.
КОВАНІК м. Акованы кіёк. Пошла к своей куме да забула кованіка ўзяць, то ўпала. Кароцічы.
КОВАНКА ж. Пасудзіна (з саломы або з клёпак). Купіў кованку гуркоў. Цераблічы.
КОВАНЬЕ н. Кладка яец насякомых у выглядзе пярсцёнка. Кованье таке бу монісцінкі. Зоўзуля куе да тое кованье пускае, а цепер не ковала этой год, то й кованья нема. Луткі.
КОВАЦЬ незак. 1. Каваць. До войны мой дзед коваў. Чэрнічы. Кую, кую ножку, поеду ў дорожку, дорожка крывенька, кобулка слепенька (песенка-забаўка, якая суправаджаецца пастукваннем пальцам у пятку дзіцяці).
92 👁