мянш. кіпцік. Кіпцікі крашэные позлезаюць! В. Малешава.
КІРДЗЕЛЬ м. Газніца. М. Малешава.
КІРДЗЕЦЬ незак. Ледзь гарэць, слаба свяціць. Лампочка толькі шо кірдзіць, а не свеціць. М. Малешава. Только тут, дзе той кірдзель кірдзіць, і свет. Цераблічы.
КІРДЗЮК м. Хвароба языка ў каня. Кірдзюк на коня нападае од мекіны, як колюке напіхаюцца ў езык. Мачуль. Кірдзюк бувае од ечменю, то трапку з медом замотае і нехай жуе дзён з два, то пройдзе. Цераблічы.
КІРДУПЕЛЬ м. Маларослы хлопчык, падростак. Кірдупель, а не збежысса з ім. Пагост.
КІРЗА ж. Гірса. Кірза така ўходна, бы просо, росна. Аздамічы.
КІРКА ж. Матыка. У Лутках сапка, а ў нас кірка. Аздамічы.
КІРКАЦЬ незак. Каркаць (пра крык птушак, жаб). Кіркалі куры, пока я ходзіла, а далей ужэ моўчаць. Хачэнь. Жаба кіркае на негоду. М. Малешава. Дыхаць з хрыпатой. Горло боліць, чуць кіркае. Хачэнь.
КІРКНУЦЬ зак. Каркнуць. Кура кіркнула. Бярэжцы.
КІРОВАЦЬ незак. Кіраваць. Вон кіруе ў нас, хоць не варт. Верасніца. Хай вон кіруе коньмі. Азяраны.
КІРПАТЫ прым. Курносы, малы, кароткі. Кірпаты нос, як корч. Мачуль. Памяніш. кірпаценькі. Унучка кірпаценька, як баба. Дварэц.
КІРПЕЛЬ м. Курносы чалавек. Кірпель — той, у кого малы нос, задзірысты, бы люлька ў дзеда. Луткі.
КІРПЕНЬ м. Тое ж. Запясочча.
КІРПОНЬКА м. і ж. Курносае дзіця. Ой, от дзе кірпонька годуецца! Пагост.
КІСЕЛЬ м. Кісель. Кіселі, бувало, вараць з журавін. В. Малешава. Рошчыніла баба кісель на дзвенаццаць недзель. Пока кісель укіс, то чорт дзеда уціс (прымаўка). Там жа.
КІСЛЕНІЦА ж. Абрызглае малако. Кісленіца, вона ні кісла, ні солодка. М. Малешава.
КІСЛІЦЫ мн. Від ажын. Кісліцы такіе сівоватые, воны вельмо кіслые, а ожыны солодкіе. Хачэнь.
КІСЛІЦЬ незак. Квасіць. Молоко кісляць на брынзу. Хільчыцы.
КІСЛОТА ж. Кісляціна. Чэрніцы і журавіны — кіслота! Запясочча. Ну і кіслота цёрон! Луткі.
КІСЛЫ прым. Кіслы. Кіслэ таке, аж очы дзерэ.
80 👁