Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
шоу, куды людзі йдуць. Бярэжцы. Колькі ні біў, не каецца. Аздамічы. Не кайса, то молоды жэніўса i рано ўстаў (прыказка). Запясочча. КВА'ДРА ж. Квадра. У суботу будзе квадра меняцца. Верасніца. Дзве квадры дождж ідзе. М. Малешава. КВА'КАЦЬ незак. Крычаць (пра качку). Селезён помалу квачэ, а качка громко. Сямігосцічы. Не\ наберэсса качкам, дзенъ квакаюць коло двора. Мачуль. КВА'ПЩ Ь незак. Накопліваць багадце. Альпень. КВА'РТА ж. Кружка, кубак. Гэто була кварта колісь, да ручкі одломаліса. Дварэц. Старая мера вадкасці. Вон дзве кварты молока зараз вуп'е i нічого. Кароцічы. КВАС м. Квас. От добры квас з ечменю! В. Малешава. Хлебная закваска ў дзежцы. Цераблічы. Кіслата. Нема квасу ў яблуках, высохне — одно песок. Хачэнь. Варыва з расолу i круп (з грыбамі, рыбай, салам). Мо будзеце зарэ квас есці, то я налью ў міску. Кароцічы. КВАСё 'ЛКА ж. Прасяны крупнік з квасам. Цепер зварым квасёлку. Аздамічы. КВА'СЩ ЦА незак. Кіснуць. У ей буракі квасяцца. Луткі. Плачэ дзіця, квасіцца, бы кваша. М. Малешава. КВА'СЩ Ь незак. Квасіць. Я не хочу квадщь молоко, Альтаны. Я помідоры квасіла ў бочцы. Луткі. КВА'СКА ж. Ражка. Запясочча. КВАСЛІ'НА ж., КВАСЛРНЫ мн. Абрызглае малако. Квасліна — ні солодке, ні кіслэ молоко, так нека жудра. В. Малешава. Молоко шчэ не скіслосо добрэ — одные квасліны. М. Малешава. КВАСЛГНЫ мн. Ажыны шызыя. Прынесла дзецям з зарэч'я кваслін. Пагост. КВА'СНЕНЬКІ прым. Кіславаты. Квасненькі да добры хлеб! Запясочча. КВАСНКК м. 1. Хвошч. Кваснік у водзе росце. С квасніка роб'яць тые шчоткі, шо мазаць хаты. Цераблічы. 2. Варыва з расолу i круп. Верасніца. КВАСНЬГ прым. Кіслы. Сыра зробіла с квасного молока. Луткі. КВАСОВГК м. Стары баравік. От, набрала одных квасовікоў. Луткі. КВАСО'К м. Шчаўе. Огородні i полевы — одінаково квасЬк. Альпень. На кваску цыбукі е. В. Малешава. КВДСО'ЛЬКА ж. 1. Фасоліна. Запясочча. 2. РаслІна бярозка. В. Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вупе, зарэчя, квакаць, квапщ, квасок, квасщ, квдсолька, робяць
2 👁
 ◀  / 273  ▶