Старонка 18
◀ / 273 ▶
чык, хоць дзеўчук, хлопчык конікі пасе, дзеўка водзічку несе (забаўка пры гульні з дзіцём). Запясочча. ДЗЕЎЧУРНІК м. Хлопец, які заляцаецца да дзяўчат. Ты вельмі раней дзеўчурніком буў. М. Малешава. ДЗЕЎЧЫНА ж. Дзяўчына. Есцека дзве дзеўчыны ў мене. Хотамель. Хороша дзеўчына, хорошого стану. Хто ее любіць будзе, як я перэстану? (з песні). Хачэнь. ДЗЕЦІНА ж. Малады чалавек, юнак. Шо гэта дзеціна ведае, колько зарэ людзей? Цераблічы. Эта дзеціна сухая, худая! М. Малешава. ДЗЕЦІНЕЦ м. Тое ж. От вусокі дзецінец твой вурос! Бярэжцы. ДЗЕЦІШЧЭ н. пагардл. Дзіця. А гэтым дзецішчам ужэ можно ўчыцца, нам то цяжко було. Луткі. ДЗЕЦЦА зак. Дзецца. Як сталі бомбіць, то нема дзе дзецца. Мачуль. Колісь казалі: «Дзе дзеюцца старые коні? Беднякі купляюць да собак кормяць» (іранічны жарт). Хачэнь. Дзе тые сому дзеліса? Усе звеліса! Дварэц. ДЗЕЦЬ зак. Дзець. Дзе ш ты дзеў грошы, ото ж ты получыў торбу грошэй? Луткі. Куды ето я пугу дзеў? Пагост. ДЗЕЦЬЕ н. зб. Дзетвара. Зайдзе дзецье, і ўсе яйца поб'юць. Хачэнь. ДЗЕЦЮК м. Дарослы хлопец, дзяцюк. Настояшчы жэніх, дзецюк ужэ. М. Малешава. ДЗЕЦЯТКО н. Дзіцятка. Ходзі, дзецятко, ко мне. Сямігосцічы. ДЗЕШЭВО прысл. Танна. От каюса, шо дзешэво продаў. Цераблічы. По рэцэ дзешэўлей перэвоз. Сямігосцічы. ДЗЕШЭВУ прым. Танны. Як скіне бусько ейцэ, то будзе дзешэву хлеб (прыкмета на добры ўраджай). Луткі. ДЗЁГОЦЬ м. Дзёгаць. Од дуба вода будзе чорна, як дзёгоць. Луткі. Чоботы дзёгцем мазалі — носіліса доўжэй. Пагост. ДЗЁГЦЯРКА ж. Дзягцярка. Дзёгцярка под возом вісела. Цераблічы. ДЗЁГЦЯРНІЦА ж. Тое ж. Аздамічы. ДЗЁРЗКІ прым. Рашучы, смелы. Некіе такіе дзёрзкіе пчолы, шчо як поворушыў, затоб з'елі. Цераблічы. ДЗЁРНУЦЬ зак. Пайсці або пабегчы хутка, раптам. Дзёрнула ў Туроў сама. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶