Старонка 163
◀ / 273 ▶
жыш да конь не посілуе поцегнуць, вот ты ёго і зноровіш. Луткі. ЗНОСІНЫ м. △ Зробіць зносіны. Пацалавацца асобна дзецям і іх маці пры сустрэчы. Хотамель. ЗНОСІЦЬ незак. Зносіць. Вона іх у ворох зносіць. Луткі. ЗНОСОК м. Зносак. Кура знесла малюсеньке ейцэ, зносок. Луткі. ЗНОТОВАЦЬ зак. Паспісваць. Нехто ўсе тэ знотоваў. Альшаны. ЗНОЎ, ЗНОВА, ІЗНОЎ прысл. Зноў. Дождж з перэгонамі, перэжэне хмару дай зноў ідзе. Луткі. А з Жытковіч ізноў везе ее сына. Бярэжцы. Знова. М. Малешава. ЗНОШВАЦЦА незак. Зношвацца. Не зношваецца наша земля. Дварэц. ЗНУШЧАЦЦА незак. Здзекавацца. Знушчацца — то глуміцца. Бярэжцы. ЗНЫЦЬ зак. Зныць. Гэто ж там трэбо було зныць! Верасніца. ЗНЯЦЦА зак. Зняцца. У свіньі ўся кожа мешком знеласа. Запясочча. Падняцца. Знеласа чырыцка і на крылах поднела дзеўяць чырычэнят. В. Малешава. ЗНЯЦЬ зак. Зняць. Як жыто здоймуць, то пожню пыдгоняюць меленько. Рубель. Вершочок на солодком молоцэ знімі, ложку еку. М. Малешава. Шоў генерал, усім шапкі зняў, а ўтрох не знялі (загадка). Зіма, хвоя, елка, еловец (адгадка). Хачэнь. ЗОБАЧЫЦЬ зак. Пабачыць. Здаецца, я зобачыла ёго. Хільчыцы. Пойду зобачу жукоў на сотках. Хотамель. ЗОБІРАЦЦА незак. Збірацца. Мацер зобіраецца коровы доіць. Луткі. ЗОБІРАЦЬ незак. Збіраць. Клоченік зобірае клоч'е. Буразі. ЗОБРАЦЦА зак. Сабрацца. Зобралосо ўсе село! Луткі. ЗОБРАЦЬ зак. Сабраць. Усе окраўкі зобраў, згорнуў да ў печ. Луткі. ЗОВІЦА, ЗОЎВІЦА ж. Залвіца. Зовіца — чоловекова сестра. Цераблічы. У мене аж дзве зоўвіцы — Галя і Паша. Тураў. ЗОГЛУМІЦЬ зак. Зглуміць, сапсаваць. Я спрашваю, шчоб не зоглуміць консерву. Чэрнічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶