Старонка 160
◀ / 273 ▶
давалі, шо морозы скоро, трэ з шопу картоплі вуносіць да буртоваць, а то зморозяцца. Пагост. ЗМОЎЧАЦЬ зак. Змаўчаць. Луччэй змоўчы! Старажоўцы. ЗМУЛОК м. Змылак. Змулок мула зостаўса, купі шчэ. Дварэц. ЗМУЛЯЦЬ зак. Змуляць. Гледзі, коб не змуляў карка! Запясочча. ЗМУЦЬ зак. Змыць, абмыць. Ой ты, сынку, ходзі до домочку, я змую тобе головочку (з песні). Бярэжцы. ЗМУШЛІЦЬ зак. Прыдумаць. Злез на того дуба, но і змушліў жэ, шо трэба робіць. Цераблічы. ЗНАДВОРКУ прысл. Знадворку. Зачыні хату знадворку! Дварэц. ЗНАДОБІЦЦА зак. Спатрэбіцца. Бувае знадобіцца, да нема. Бярэжцы. ЗНАЙДЗЁН м. Пазашлюбнае дзіця. Знайдзён і байструк — однэ. В. Малешава. ЗНАЙКА ж. △ Загубіць знайку. Забыць. Загубіла знайку за дзесець годоў. Сямурадцы. ЗНАЙЦІ зак. Знайсці. Лепш з розумным загубіць, як з дурным знайці (прыказка). Сямігосцічы. ЗНАЙЦІСА зак. Знайсціся. Ты ешчэ молода, тобе чоловек можэ й знайціса. Верасніца. ЗНАК м. Знак. Гледжу — повен двор гусей у его, і ў каждого іншы знак. Дварэц. △ Не ў знак. Пра абсалютную недастатковасць, непрыкметнасць. Тры рублі не ў знак. Бярэжцы. Знаку нема. Пра адсутнасць змянення. Дождж ідзе, а знаку нема. Сямурадцы. ЗНАКОВАЦЬ незак. Меціць. Хто ў цебе гусі знакуе? Дварэц. ЗНАКОМЕЦ м. Знаёмы. Мого Петрушы знакомец буў. Цераблічы. ЗНАКОМІТЫ прым. 1. Знакаміты, славуты. Моя мама знакоміта — полаплёна ззаду світа (жарт). Старажоўцы. 2. Назначаны, прыкметны, адметны. Нема двух плашок знакомітых, пропалі. М. Малешава. ЗНАКОМКА ж. Знаёмая. То былі знакомкі Коліные. Хотамель. ЗНАМ'Е н. Знак. Знам'е стаўлее на лапках у гусей. Любавічы. ЗНАМЕНОВАЦЬ незак. Меціць. Короў і овечок знаменовалі, прорэзалі ухо. М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 273 ▶