Старонка 153
◀ / 273 ▶
кот за ноч з'есць (жарт). В. Малешава. Ночовау з конькмі на полянцы і не чуў, як з'елі жэрэбя воўкі. Там жа. Патачыць, падзіравіць. Шашлі з'елі дзежку. Чэрнічы. 2 перан. Атрымаць лупцоўку. Вон з'еў чэплейніка за таке слово. Цераблічы. ЗЕХАЦЬ незак. Зяваць. Вона, як бу ворона, зехае. Дварэц. З'ЕХАЦЬ зак. Уз'ехаць. З'ехалі на бурчак, і ніяк лоткі не ўкіруеш, круціць цебе, гене цебе, куды хочэ. В. Малешава. З'ЕХАЦЦА зак. З'ехацца. І з'ехацца по канаве не можно — жме так вода. Цераблічы. ЗЖАБІЦЦА зак. Скарабаціцца. Любавічы. ЗЖАЦЬ зак. Зжаць. Одного загона жжала і другого начала. Сямурадцы. ЗЖЫВУ прысл. Пры жыцці. Ён з ее здзеваўса і глуміўса зжыву, то і цепер гніе ў земле без поры. Кароцічы. ЗЖЫЦЦА зак. Ужыцца. Тоже вона не зжыласа, не злюбілі ее. Хачэнь. З-ЗА прыназ. 1. Пры. Не з-за нас воно зробілосо, не з-за нас воно стане (пра сонца). Мачуль. З-за Ніколая село не горэло. Цераблічы. 2. З-за. Робілі людзі з-за Турова. Кароцічы. ЗЗАДУ прысл. Ззаду. Я ў носку грэбуса ў лодцы, а вон правуе ззаду. Хачэнь. ЗЗАМОЛОДУ прысл. Замалада. Не пела баба ззамолоду, то і цепер не запее. Кароцічы. ЗЗЫЦЬ зак. Хутка згарэць агнём. Укіну берэст у печ, хай ззые. В. Малешава. ЗЗЯЦЬ незак. Ззяць. Золото і ў попелі ззяе (прымаўка). Верасніца. ЗІМА ж. Зіма. По зіме лето ідзе (прыкмета). М. Малешава. Дзе летом ногою топ, то там зімою рукою цоп! (прыказка). Сямурадцы. Варвары заварац, а Сава поправіц, а Мікола гвоздом заб'е, ужэ тогды зіма (прыкмета). Запясочча. Памянш. зімочка. У мене ўсю зімочку зімовалі яблука. Хачэнь. △ На зіме. За зіму. На зіме грэбенёў п'яць поб'е. Луткі. Якой будзе зіма, вызначалі па велічыні касы ў забітай свінні ці кабана: калі тонкая, то кароткая і лёгкая, а калі тоўстая, то доўгая і лютая. Хачэнь. ЗІМІНА ж. Азіміна. Жыто, пшеніца — то зіміна. Запясочча. ЗІМНІ прым. Зімовы. Цыбуля зімня. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 273 ▶