Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ЗДРА'ПНУЦЬ зак. Здрапнуць. Пошла грэбці да ногу здрапнула — зурочылі, жонкі. Дварэц. ЗДРОК м. Здрок. Здрока бояцца коні, a худобіна не так боіцца. Цераблічы. ЗДРОКОВА'ЦЬ незак. Гізаваць. Товар здрокуе, бо жара. Аздамічы. ЗДРОСОВА/ЦЬ зак. Здратаваць. Здросовалі куры город, згрэблі ўсе. Чэрнічы. У іх не поедзены ні одзін сноп, а ў мене мушы здросовалі ўсёгд стога, на солому зробілі. Старажоўцы. ЗДРОЧО'К м. Зрэнка. А здрочкоў ніяк нема, одные очы. От одурэў! Кароцічы. Як здрочке зусім белые, то кажуцъ белозоры. Сямігосцічы. ЗДРОЧЫ'ЦЬ незак. Непакоіць, свярбець. Як попрэе проміж пальцамі, то здрочыць i чэшэцца. Хотамель. ЗДРЫ ГНУ'ЦЦА зак. Ускалыхнуцца. Здрыгнуласа земля, будзе цепло i будзе ўсе росці. Луткі. ЗДРЫЖ Э'НЬЕ н. Зрушэнне. Чуцъ п'ятою я туп—мне здрыжэнне ў голове. Сямігосцічы. ЗДУ'БГЦЬ зак. 1. Узняць. От здубіў ношку на плечы! Альтаны. 2. Ударыць. Некто здубіў куру, то вона вуліўкі самые вулівае. Цераблічы. ЗДУВА'ЦЬ незак. Уздуваць. Той оўёх корова з'есць, то здувае. Хачэнь. ЗДУ'ЖАЦЬ зак. Здужаць. Вона ўжэ стара да не здужае свіньям даці. Хотамель. ЗДУМА'ЦЦА незак. Узнімацца, загарацца. Не здумаецца полум'ем зубёль. Хотамель. ЗДУ'МАЦЬ зак. Уздумаць, успомніць. Ек здумаю, то цепер мороз по целу ідзе. Луткі. Не так як здумаеш, а так як зробіцца (прымаўка). Сямігосцічы. ЗДУМЛЯ'ЦЬ незак. Успамінаць. Часто здумляю, ек своіх годовала, i не вельмі цяжко було. Верасніца. Трэбо, коб хто свой поспаў на той лаве, дзе небожчык лежаў, то не так будзе скучаць i здумляцъ (павер'е). Хачэнь. ЗДУРНЕ'ЦЬ зак. Здурнець. Ты шо, здурнеў? Азяраны. ЗДУРЭ'ЦЬ зак. Тое ж. Собака, як вон здурэе, вон сам себе вылечыць. Чэрнічы. ЗДУ'ЦЦА зак. Уздуцца. Як спечэш, то схопіцца банька, здунецца. Луткі. ЗДУЦЬ зак. 1. Уздудь. Така трава е, шчо можэ здуць корову. Здуло корову, то гоніць трэбо. Сямігосцічы. Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гнуцца, здроковаць, здрокўе, здросоваіць, здрочок, здубгць, здумацца, здумляць, здурэць, зесць, павере, полумем, пятою, энье
1 👁
 ◀  / 273  ▶