е, хоць згрэбай рукамі! Сямігосцічы. Згрэбаём ліст з вербоў у ворох. В. Малешава.
ЗГРЭБЦІ зак. Згрэбці. Усе згрэбла, усе ў волох сено. Сямігосцічы. Зерне едрэнейшэ ў ворох згрэбі, то і плыве. Аздамічы. Скінуць. Этые верэснюкі згрэблі ёго з воза. Хачэнь.
ЗГУБА ж. Згуба. Згуба — тэ, шчо загубіў. Тураў.
ЗГУБІЦЬ зак. Згубіць. Одного згубіў, а п'яць найшоў. М. Малешава.
ЗГУК м. Рэха. Згук отзываецца з лесу, як крікнеш. Пагост. Ек веслом по водзе стукнуў, то згук далеко ўвечоры пошоў. М. Малешава. Гук. Му чулі згукі, ек з орудзеі обстрэльвалі. М. Малешава.
ЗГУКВАЦЦА незак. Пераклікацца. Згукваюцца ў грыбах. Аздамічы.
ЗГУКВАЦЬ незак. Склікаць. Трубіць, товар згуквае, а мы самі гукаем: ого-го-го-о! Бярэжцы.
ЗГУСНУЦЬ зак. Згуснуць. Молоко згусне, потом ёго вуліваюць у восковік. Кароцічы.
ЗГУСЦІЦЦА зак. Згусціцца. Згусціцца на хвоі — коўтун зовом. Хачэнь.
ЗГУШЧАЦЬ зак. Загусцець. Булён згушчаў ужэ, а быў рэджэйшы. В. Малешава.
ЗДАВАЦЦА незак. Здавацца, уяўляцца. Мне шчэ здаецца, шчо я ўчоро родзіласа. Сямігосцічы. Хорошы здаецца на згляд грыб, а чэрліві. В. Малешава.
ЗДАЛЕГОДЗЬ прысл. Зараней. Воны здалегодзь роб'яць граблі, а не тогды, ек грэбці. Луткі. На смерць не можно готовіць здалегодзь. Сямурадцы.
ЗДАЛЕКУ прысл. Здалёк. Ву здалеку будзеце? Запясочча.
ЗДАЛЁК прысл. Тое ж. Здалёк так бачым, што не раба, а чысто мура корова. Верасніца.
ЗДАТНЫ прым. Здатны. Вона така здатна на гэтые прыказкі! Дварэц. Добры. Хусточкі здатные ў бабы Лексы, да шэліновые. Цераблічы. Прыдатны. Поле не здатнэ. Аздамічы.
ЗДАЎНА прысл. Здаўна. Здаўна так було. Аздамічы.
ЗДАЎНОГО прысл. Здаўна, з даўняй пары. Дзялянка здаўного була така. Кароцічы.
ЗДАЦЦА зак. Спатрэбіцца. На гарачку вон мне здаўса! Запясочча. Прымроіцца. А я на Купалного Івана вугадала чоловека. Здаўса тоды вон мне. Луткі.
77 👁