дужка оторвецца, то й вода розольецца (прыказка). В. Малешава.
ЗБАЧЫЦЬ зак. Прабачыць. Хай ему бог збачыць етэ! Аздамічы.
ЗБЕГ м. Сцёк. Ідзі здзелай збег, шчоб збегла вода ў роў. Сямігосцічы.
ЗБЕГАЦЦА зак. Збегацца. Збегаўса, злётаўса по селе, бу дурны, гэты кот. Дварэц. Збегаўса за сучкою кобель. Пагост.
ЗБЕГАЦЦА незак. Здолець бегаць нараўне. Гэтой породы собакі збегаюцца з звером. Хачэнь. 2. Скручвацца, ссуквацца. Збегаюцца ў сукрутні ніткі. Луткі. 3. Стваражыцца, утварыць згусткі. Молоко збегаецца. Пагост.
ЗБЕГЛЕЦ м. Уцякач. От вы, збеглецэ, тут! Кароцічы. Лятун, гарэза. Збеглец ідзе-то летае дзень і поесці нема колі. Луткі.
ЗБЕГЦІ зак. Сцячы. А потом луг збежыць з жлукта. Верасніца. 2. Узысці. Ек ранэ сонцэ збежыць, то будзе дождж. Дварэц.
ЗБЕГЦІСА зак. Бягом сабрацца ў адно месца. Чырычэнята збегліса до чырыцкі ў той час і поселі на крыла. Вона поднеласа і полецела ў воду цёрэз канаву. В. Малешава. 2. Паспець разам. Куды ж вон, малёнькі, не збежыцца собака за мотоцыклом. В. Малешава. 3. Ссесціся, стваражыцца. Молоко збеглосо раптом. Дварэц.
ЗБЕДНЕЦЬ зак. Збяднець. От дожыўса буў, зусім збеднеў. Бярэжцы.
ЗБЕЛЕЦЬ зак. Збялець. Ох, збелеў, як лебедзь. М. Малешава.
ЗБЕСІЦЦА зак. Ашалець. А того собаку ўбілі старэйшого, збесіўса. Мачуль.
ЗБЕСЦІЦЬ зак. Збэсціць. Я б его збесціла, змешала з гразёю. В. Малешава.
ЗБІВАЦЬ незак. Збіваць. У дзёстві збівалі плыт з чотырох дзероў і два цэпка по краях і плывеш на ём. Дварэц.
ЗБІНДОВАЦЬ зак. Знішчыць, спляжыць. Куры збіндовалі гурочнік. Пагост.
ЗБІРАЦЦА незак. Збірацца. На сено збіраліса на вушкі да весну гукалі. Старажоўцы. На негоду збіраецца. Запясочча.
79 👁