ЗАЦІНАЦЦА незак. Заікацца, зацягваць вымаўленне. Зацінаецца зарэ, ек говорыць. Дварэц. ЗАЦІНАЦЬ незак. 1. Займаць. Мороз аж дух зацінае. М. Малешава. 2. Замаўляць жывёлу ад ваўкоў. Зацінаюць корову, як жэнуць на пашу. Цераблічы. Вон овечку зацене, і вона будзе ходзіць, і ее воўк не озьмё. Хачэнь. ЗАЦІРАЧ, ЗАЦЕРАЧ м. Бондарскі разец. Зацерач зацірае ўторы ў цэбры. Цераблічы. Зацірач. Дварэц. ЗАЦІРКА ж. Зацірка. На зацірку муку розотрэш, посмажіш ее, шчоб була голушэчкамі. Бярэжцы. Зацірку робяць з белое мукі, а раньшэ з проса робілі. Альпень. Зацірка. Старажоўцы. ЗАЦІРТАЧ м. Бондарскі разец. Аздамічы. ЗАЦІСНУЦЬ зак. Заціснуць. Ты зацісла вузла? М. Малешава. ЗАЦІШКОМ прысл. Цішком. Зацішком робіць, затуліцца, коб меней хто знаў. М. Малешава. ЗАЦІШНО прысл. Зацішна. Дзерэво жэнуць напросцякі озёрамі, шчо зацішно. Дварэц. У берэзі зацішно, там од ветру схаваёмса. Пагост. ЗАЦІШОК м. Зацішак. Зацішок под дубом. М. Малешава. Памянш. зацішэчок. Німа ні зацішэчка, ні кусціка на будымеры. Цераблічы. ЗАЦЭРКВА ж. Цвінтар. М. Малешава. ЗАЦЮПАЦЬ зак. Зайсці паціху. Ву б шчэ помаленьку зацюпалі до дочкі. Верасніца. ЗАЦЯЖКА ж. Засцежка ў кажусе. Зацяжкі тобе зробіць у кожусі ці гузікі? Сямігосцічы. ЗАЦЯТЫ дзеепрым. Замоўлены. Як зацятые корову, то не можно іх вувесці с пашы. Старажоўцы. ЗАЦЯЦЬ зак. Замовіць жывёлу ад ваўкоў. Вон жэрэб'я зацяў, а воўк з'еў его. Хачэнь. ЗАЧАВІЦЦА зак. Задавіцца. Однэ зачавілосо, однэ под курою (пра кураня). Сямурадцы. ЗАЧАВІЦЬ зак. Задавіць. Романовых тры штукі гусё зачавілі собакі. Мачуль. ЗАЧАДЗЕЦЬ зак. Ачмурэць. А іх лежыць, тых кожушкоў, як дроў, вода спала, а воны зачадзелі. Хачэнь. ЗАЧАМРЭЦЦА зак. Адурманіцца. За тою роботою, за тым усім клопотом вона зачамрэласа. Сямігосцічы. ЗАЧАПІЦЬ зак. Закапыліць. Жонка губу зачапіць да загонозіцца, як прідзеш п'яны. Альшаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁