ЗАХОЛОДАЦЬ зак. 1. Прастыць, прастудзіцца. Захолодаў да заболеў. Запясочча. У ёго на языку не захолодае (прымаўка). Сямурадцы. Еж, ек гарачы, захолодае, да не той смак. Пагост. 2. Застыць, загусцець. Поставіш рыбу ў холод, вона й захолодае, зробіцца захолод. Хотамель.
ЗАХОЛОДВАЦЬ незак. Застываць. У році захолодвае м'ясо з овечкі. Хачэнь.
ЗАХОЛОДЗІЦЦА зак. Прастудзіцца. Захолодзіўса печкар на том мотоцыкле да ўмёр. Дварэц. Азябнуць. Захолодзіўса, корову пасучы, трэ гарачого з'есці. Пагост.
ЗАХОЛОДЗІЦЬ зак. Прастудзіць. У етых тухлях на такі мороз, ногі захолодзіш. Пагост.
ЗАХОЛОСТОПІЦЦА зак. Захламіцца. Захолостопілосо на печэ ўсё на свеце. М. Малешава.
ЗАХОЛОСТРЫЦЬ зак. Засмеціць. Захолострылі хату смецьем. Аздамічы.
ЗАХОЛУШКА ж. Захалусце. Нема такіх захолушок, як нашэ село. В. Малешава.
ЗАХОПІЦЬ зак. Захапіць, застаць. Як захопіло, так і без пэрэбою дошч! Мачуль. Захопіў шчэ «Ракету». Пагост.
ЗАХОХУЛОК м. Задворак. Онё пошоў тым захохулком! Запясочча.
ЗАХОЦЕЦЦА зак. Захацецца. Ек захоцелосо ему купацца, шо хоць убі! Азяраны. Захоцелосо холодца з цыбулі. Пагост.
ЗАХОЦЕЦЬ зак. Захацець. Захоцела целя ўзяць да годоваць. Пагост. Нарэжом, наточом, як самі захочом (прыказка). Хачэнь.
ЗАХРАСНУЦЬ зак. 1. Загрузнуць. Було багато воды, шо мы ў болоце захраслі. Пагост. 2 перан. Набіцца. Як дзеці пойдуць у школу, усё село захраснэ дзецьмі, поўна вуліца. Пагост.
ЗАХРОМІНА ж. Стрэмка. Альпень.
ЗАХРОМІЦЬ зак. Застраміць. Захроміла руку дзерэвом. М. Малешава.
ЗАХРОПЦІ зак. Захрапці. Бацько захроп дай нема — умёр. Сямурадцы. Упаў і захроп, так на сон узяло. Пагост.
ЗАХЭМЭТАЦЦА зак. Заняцца, забавіцца. Захэмэталаса роботою і опозніласа. М. Малешава.
ЗАЦВІСЦІ зак. 1. Зацвісці. Мо гэто воронец той зацвіў? Хачэнь. 2. Заплеснець. Як зацвіце земля, тогды
78 👁